wd wp Пошук:

Раман Сцяпанавіч Матульскі

Раман Сцяпанавіч Мату́льскі (нар. 16 жніўня 1961, Навасільці, Украіна) — беларускі бібліятэказнавец, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2003-2021). Доктар педагагічных навук (2003), прафесар (2006). Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2013).

Біяграфія

Вырашыў стаць бібліятэкарам па прыкладзе бацькі Сцяпана Фёдаравіча[1]. Скончыў сярэднюю школу (1976), бібліятэчнае аддзяленне Самборскага культурна-асветніцкага вучылішча (1979), затым Факультэт бібліятэказнаўства і бібліяграфіі Мінскага інстытута культуры (1983).

У 1983 годзе пачаў працаваць бібліятэкарам Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. І. Леніна, потым вярнуўся туды ж пасля службы ў Савецкай арміі (1983—1985). Затым старшы бібліятэкар Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. І. Леніна, з 1988 года загадчык аддзела бібліятэкі Мінскага інстытута культуры. У 1988—1991 гадах — аспірант Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры. З 1991 — выкладчык, з 1993 — старшы выкладчык, з 1998 года — дацэнт кафедры бібліятэказнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры. Дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры (1998—2003). З 2003 года па 2021 — дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія»

Старшыня таварыства «Беларусь — Украіна», член праўлення «Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі». Правадзейны член грамадскага аб’яднання «Міжнародная акадэмія інфарматызацыі[ru]», член-карэспандэнт Міжнароднай Кірыла-Мяфодзіеўскай акадэміі славянскай асветы. Прэзідэнт некамерцыйнага партнёрства «Бібліятэчная Асамблея Еўразіі[ru]» (2007—2011)[2].

Жанаты, мае двух дзяцей, якія працуюць у інфармацыйнай сферы. Акрамя роднай украінскай, ведае беларускую, рускую і нямецкую мовы. Хобі — калекцыяніраванне фільмаў на біблейскія сюжэты[1].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: тэорыя бібліятэчна-інфармацыйных сістэм, бібліятэчна-інфармацыйны менеджмент. Аўтар больш за 300 навуковых і навукова-метадычных работ.

Выбраная бібліяграфія

Узнагароды і званні

Уладальнік ганаровых званняў «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь» (2013) і «Мінчанін года» ў галіне культуры з уручэннем дыплома і нагруднага знака (2009); больш за 30 грамат і падзяк, у тым ліку грамат Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі (2011), Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2011), Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2011), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2007), Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2017), Сінода Беларускай праваслаўнай царквы (2013), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2007), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2000), Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2011), Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (2004, 2006, 2010)[3].

Узнагароджаны ордэнам «Крылатага льва» за выдатныя заслугі ў справе адраджэння Айчыны (2015), ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені БПЦ (2013); медалём «За працоўныя заслугі» за значны асабісты ўклад у будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2008); юбілейнымі медалямі «100 год органам пагранічнай службы Беларусі» (2018), «20 год Інстытуту пагранічнай службы» (2013), «25 год незалежнасці Украіны»[uk] (2016)[4], «90 год на варце граніцы» за важкі ўклад у забеспячэнне пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2008), «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» (2010), «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009), «У памяць 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царквы» РПЦ (2017); памятнымі медалямі Саюзнай дзяржавы «За супрацоўніцтва» (2009) і «10 гадоў падпісанню Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы» (2010)[3].

Мае нагрудныя знакі Беларускага фонду культуры «Рупліўцу. Стваральніку» (2017), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2011), Міністэрства ўнутраных спраў «За садзейнічанне» (2013), Савета Міжпарламенцкай асамблеі СНД «За заслугі ў развіцці культура і мастацтва» (2014), Міністэрства замежных спраў Украіны «За актыўны ўдзел у пабудове двухбаковых украінска-беларускіх адносін і з нагоды 20-й гадавіны аднаўлення дыпламатычных адносін паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь» ІІІ ступені (2011), «Выдатнік друку Беларусі» (2007), «Ганаровы архівіст Беларусі» (2012)[3].

Зноскі

  1. 1 2 Уладзімір Фалапееў. Настаўнікі ідуць з намі праз усё жыццё!(бел.)  (недаступная спасылка). Раман Сцяпанавіч Матульскі; гутарыў Уладзімір Фалапееў // Настаўніцкая газета (22 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 20 кастрычніка 2020.
  2. Матульскі, Раман Сцяпанавіч (доктар педагагічных навук ; бібліятэчная дзейнасць ; нар. 1961)(нявызн.). База дадзеных «Вучоныя Беларусі» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Праверана 13 кастрычніка 2020.
  3. 1 2 3 Узнагароды і заахвочваннi(бел.)  (недаступная спасылка). Сайт Рамана Матульскага. Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2020. Праверана 13 кастрычніка 2020.
  4. П. Порошенко. Указ Президента України «Про відзначення державними нагородами України громадян іноземних держав»(укр.) . Верховна Рада України (22 жніўня 2016). Праверана 13 кастрычніка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «За супрацоўніцтва»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Ганаровыя архівісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 год органам пагранічнай службы Беларусі»
Катэгорыя·Постаці беларускага бібліятэказнаўства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 год міліцыі Беларусі»
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 год на варце граніцы»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Бібліятэкары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выдатнікі друку Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі МДІК