wd wp Пошук:

Ракшыно

Ракшыно́[1] (трансліт.: Rakšyno, руск.: Ракшино) — вёска ў Беларусі, у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Ракшынскага сельсавета і калгаса імя Свярдлова.

Геаграфія

Знаходзіцца за 35 км у напрамку на захад ад горада Мсціслаў, за 63 км ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Цёмны Лес (станцыя)[2].

Гісторыя

У 1667 годзе сяло аддадзена Мсціслаўскаму кармеліцкаму кляштару. У 1876 годзе памешчыца Лазарэвіч-Шапялевіч мела тут 100 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе 8 двароў, 46 жыхароў, у Расненскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні. Побач былі 2 фальваркі: у адным — 1 двор, 10 жыхароў. У 1909 годзе ў сяле 10 двароў, 57 жыхароў, у двух фальварках — 2 двары, 9 жыхароў і хутар належыў Бучынскаму.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў 1918 годзе. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Пераможац», які абслугоўвала Курманаўская МТС. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 29 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Насельніцтва

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. 1 2 3 БелЭн, 2001

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна
Катэгорыя·Ракшынскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара