wd wp Пошук:

Райнгард Шэер

Ра́йнгард Шэ́ер (ням.: Reinhard Scheer; 30 верасня 1863, Обернкірхен, Ніжняя Саксонія26 лістапада 1928, Марктрэдвіц, Баварыя) — германскі ваенны дзеяч, адмірал.

Камандуючы германскім Флотам адкрытага мора ў Ютландскай марской бітве, адной з найбуйнейшых марскіх бітваў у гісторыі.

Біяграфія

Пачатак службы

Райнгард Шэер паступіў на флот у 1879 годзе. Будучы яшчэ маладым афіцэрам флоту, лейтэнантам, атрымаў мянушку «Bobshiess» (Задзірлівы Боб) на той падставе, што ён быў падобны на свайго фокстэр’ера, які заўсёды імкнуўся разадраць штаны яго сябрам. У 1905 годзе ён атрымаў званне капітана 1-га рангу (ням.: Kapitän zur See), а ў 1910 годзе — контр-адмірала (ням.: Konteradmiral). Прыхільнік строгай дысцыпліны, Шэер атрымаў на флоце мянушку «Чалавек у жалезнай масцы».

Першая сусветная вайна

Падчас вайны ён падтрымліваў найбольш агрэсіўны варыянт абарончай стратэгіі. У студзені 1916 года Шэер быў прызначаны камандуючым флотам Адкрытага Мора пасля смерці адмірала фон Поля. Ён камандаваў германскім флотам у Ютландскай марской бітве. У сваім аператыўным загадзе на 31 мая 1916 года Шэер ясна даў зразумець, што мае намер даць бой частцы брытанскага флоту. Нягледзячы на тое, што яму не ўдалося нанесці паражэнне брытанскаму Гранд-Фліту, ён пазбег знішчэння свайго флоту колькасна пераўзыходзячымі сіламі праціўніка, нанёсшы пры гэтым значныя страты англічанам. Пасля заканчэння Ютландскага бою Шэера сустрэлі як героя. 5 чэрвеня яму было нададзена званне поўнага адмірала і ў той жа дзень узнагароджаны ордэнам Pour le Merite — вышэйшай ваеннай узнагародай Прусіі. За ўдзел у Ютландскай бітве кайзер Вільгельм II завітаў яму рыцарскі тытул, аднак Шэер адмовіўся ад тытула (яго падначалены віцэ-адмірал Хіпер, які камандаваў у бітве авангардам, прыняў тытул, і атрымаў дваранскую прыстаўку «фон» да прозвішча). Пасля Ютландскага боя Шэер страціў веру ў магчымасць перамогі флоту Адкрытага Мора над брытанскім флотам і стаў перакананым прыхільнікам неабмежаванай падводнай вайны супраць Вялікабрытаніі.

Шэер выйшаў у адстаўку ў 1918 годзе, пасля справакаванага ім жа Кільскага бунту і рушыўшай за ім Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі.

Пасля вайны

У 1928 годзе адмірал Джэліка, які камандаваў Гранд-Флітам у Ютландскай бітве, запрасіў Шэера наведаць Вялікабрытанію. Шэер прыняў запрашэнне, аднак незадоўга да меркаванага ад’езду памёр у г. Марктрэдвіц і быў пахаваны ў г. Веймар.

У гонар адмірала Шэера быў названы пабудаваны ў 1933 годзе цяжкі крэйсер «Адмірал Шэер».

Зноскі

  1. 1 2 Reinhard Scheer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Reinhard Scheer // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 Epkenhans M. Scheer, Carl Friedrich Heinrich Reinhard // Neue Deutsche BiographieDuncker & Humblot, 2005. — Т. 22. — S. 607.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 26 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Адміралы Германскай імперыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Баварскім ордэнам «За ваенныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Веймары
Катэгорыя·Памерлі ў 1928 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Франца Іосіфа
Катэгорыя·Памерлі ў Баварыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжняй Саксоніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла 1-й ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Жалезнай кароны 3-й ступені
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа