wd wp Пошук:

Раймунд Драйшак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Драйшак. Раймунд Драйшак (ням.: Raimund Dreyschock; 20 жніўня 1824, Жакі (чэшск.: Žáky, ням.: Zak) каля Часлава — 6 лютага 1869, Лейпцыг) — чэшскі скрыпач. Брат піяніста Аляксандра Драйшака, дзядзька кампазітара Здэнека Фібіха.

Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі ў Фрыдрыха Вільгельма Піксіса. З 1845 года інтэнсіўна гастраляваў па Еўропе, у тым ліку разам з братам. У 1850 годзе пасяліўся ў Лейпцыгу, амаль адразу атрымаўшы ў аркестры Гевандхаўза месца віцэ-канцэртмайстра (за пультам з Фердынандам Давідам). З 1860 года таксама прафесар скрыпкі ў Лейпцыгскай кансерваторыі.

Аўтар салонных п’ес для скрыпкі і фартэпіяна.

Быў жанаты на спявачцы Элізабет Нозэ (1832—1911); іх сын Фелікс Драйшак таксама стаў кампазітарам і музычным педагогам.

Зноскі

  1. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. 1 2 Raimund Dreyschock // Český hudební slovník osob a institucí
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Драйшакі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1869 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лейпцыгу
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1824 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Скрыпачы Чэхіі
Катэгорыя·Выпускнікі Пражскай кансерваторыі
Катэгорыя·Памерлі 6 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта