Разу́ха[3] (Árabis) — род кветкавых раслін сямейства капуставыя (Brassicaceae).
Шматгадовыя, пераважна апушаныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае, галінастае, у некаторых відаў сцелецца і лёгка ўкараняецца. Лісце суцэльнае, зрэдку лірападобнае. Прыкаранёвае лісце часта ў разетцы. Кветкі з чатырма пялёсткамі, звычайна пафарбаваны ў белы, ружовы або ліловы колер. Тычынак — 6. Суквецце — шчыльная, часам шчыткападобная або парасонападобная гронка. Плод — стручок.
Сустракаецца ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я і ў гарах трапічнай Афрыкі. Святлолюбівыя расліны. Добра растуць на рыхлых лёгкіх глебах. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна.
Некаторыя віды разводзяць як дэкаратыўныя, некаторыя віды — меданосныя.
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 110 відаў[4]: