wd wp Пошук:

Разалінда Краус

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краус. Разалінда Краус (англ.: Rosalind E. Krauss, нар. Эпштэйн; нар. 30 лістапада 1941, Вашынгтон, ЗША) — найбуйнейшая амерыканская мастацтвазнаўца, рэдактар, крытык і тэарэтык сучаснага мастацтва(руск.) бел.. Прафесар Калумбійскага універсітэта.

Біяграфія

Вучылася ў Калумбійскім і Гарвардскім універсітэтах. Вучаніца Клямента Грынберга(руск.) бел.. Пазней знаходзілася пад уплывам такіх тэарэтыкаў, як Ралан Барт (постструктуралізм(руск.) бел., семіётыка), Жак Лакан (структуралісцкая рэвізія фрейдаўскага аналізу), Жорж Батай (постмадэрнізм), Жак Дэрыда (дэканструктывізм(руск.) бел.), Жыль Дэлёз (постмадэрнізм).

Галоўны рэдактар часопіса «October(руск.) бел.», заснаванага ёю ў 1975 годзе сумесна з кіназнаўцам і культуролагам Анет Майклсан(англ.) бел.. Крытык, куратар, прафесар Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку, ЗША, член амерыканскай Акадэміі мастацтваў і навук, член навуковага таварыства Інстытута гуманітарных навук(англ.) бел. у Нью-Ёрку. Яе працы, сярод якіх «Жалезныя клемы: скульптура Дэвіда Сміта» (1971), «Сапраўднасць авангарду і іншыя мадэрнісцкія міфы» (1985), «Фатаграфічнае» (1990), «Аптычнае несвядомае» (1993), апублікаваныя на англійскай і французскай мовах. З 1965 года Разалінда Краус рэгулярна публікуецца як крытык і тэарэтык ў часопісах «Artforum(англ.) бел.», «Art International(англ.) бел.», «Art in America(англ.) бел.» і інш.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. Rosalind E. Krauss // Babelio — 2007.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. LIBRIS — 2016. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэдактары часопісаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў