wd wp Пошук:

Ражышчэ

Ражышчэ[2] (укр.: Рожище) — горад у Валынскай вобласці Украіны, раённы цэнтр. Размешчаны на рацэ Стыр і налічвае каля 13 тыс. жыхароў.

Геаграфія

Рожище размешчаны на беразе ракі Стыр, за 18 кіламетраў ад абласнога цэнтра горада Луцка.

Гісторыя

Першае пісьмовае згадванне аб паселішчы датуецца 1377 годам, калі князь Любарт Гедымінавіч падарыў яго саборнай царкве Іаана Багаслова, якая знаходзілася ў Луцкім замку. З тых часоў яно больш за тры стагоддзі было ўласнасцю Луцкіх біскупаў.

Ражышчэ не раз падвяргалася спусташэнням падчас нападаў татараў на Валынь. Але, улічваючы выгаднае размяшчэнне, паселішча заўсёды адраджалася.

У 1567 г. кароль Жыгімонт Аўгуст надаў яму статус мястэчка, а ў 1598 ужо Жыгімонт ІІІ надаў яму магдэбургскае права і ўласны герб.

Дэмаграфія

Галерэя

Зноскі

  1. «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2020
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96%2C %D1%8F%D0%BA%D1%96%D1%8F %D0%B2%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%B2%D0%B0%D1%8E%D1%86%D1%8C %D1%87%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%8F %D0%B4%D1%8B%D1%8F%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8B
Катэгорыя·Гарады Валынскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты Ражышчанскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96