wd wp Пошук:

Стыр

Стыр (укр.: Стир) — рака на паўночным захадзе Украіны і поўдні Беларусі, правы прыток Прыпяці. Даўжыня 494 км, у межах Беларусі 70 км. Вадазбор 12,9 тыс. км²[1]. Сярэднегадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 49,5 м³/с. Агульнае падзенне ракі 122,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,25 .

Асноўныя прытокі

Справа: Сланіўка, Іква, Канапелька, Кормін, Стубла 1, Стубла 2. Злева: Ліпа, Чарнагузка, Акінка.

Агульнае

Пачынаецца на вышыні 259 м над узроўнем мора на схілах узгорыстага масіву Варанякі ў межах Падольскага ўзвышша, за 3 км на паўночны ўсход ад в. Галубіца Бродаўскага раёна Львоўскай вобласці, цячэ па Палескай нізіне па Ровенскай і Валынскай абласцей, у межах Беларусі па Пінскім і Столінскім раёнах. Упадае ў Прыпяць двума рукавамі: левы, больш шматводны, Прастыр, даўжыня 21 км, вусце за 1,5 км на поўдзень ад в. Вялікія Дзіковічы Пінскага раёна; правы рукаў даўжынёй 70 км, упадае за 64 км ад вусця Прастыры ніжэй па цячэнні Прыпяці, за 1 км на паўднёвы захад ад в. Беразцы Столінскага раёна. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў ніжнім цячэнні ў пачатку сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,3—1,5 м. Замярзае ў канцы снежня — пачатку студзеня, крыгалом у 1—2 дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход у сярэднім 1—2 сутак. Суднаходная ад г. Луцк (312 км ад вусця).

Даліна трапецападобная, у верхнім цячэнні вузкая, глыбокаўрэзаная, шырыня 0,2—0,3 км, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай Прыпяці. Пойма суцэльная, двухбаковая, у ніжнім цячэнні шырыня да 2 км.

Рэчышча ўмерана звілістае, у сярэднім цячэнні ў асобных месцах каналізаванае, шырыня ў верхнім цячэнні 2—10 м, у ніжнім 30—50 м.

Зноскі

  1. Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора ≥ 200 км²) Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Прытокі Прыпяці
Катэгорыя·Рэкі Пінскага раёна
Катэгорыя·Басейн Стыра
Катэгорыя·Рэкі Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Ровенскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі Столінскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Валынскай вобласці