wd wp Пошук:

Раду Беліган

Ра́ду Беліга́н (рум.: Radu Beligan; нар. 14 снежня 1918, Галбені, цяпер жудзец Бакэу, Румынія) — румынскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Румыніі (1962). Ганаровы член Акадэміі Румыніі (2004).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і румына і грачанкі. У 1937—1938 гадах вывучаў права ў Бухарэсцкім універсітэце. Скончыў Каралеўскую акадэмію музыкі і драматычнага мастацтва, вучань Люсіі Струджа-Буланда і пісьменніка Эжэна Іанеска.

Выступаў у аматарскіх спектаклях. У 1938 годзе быў прыняты ў Рабочы тэатр, затым — у Нацыянальны тэатр у Бухарэсце. З 1939 года працаваў у тэатры і здымаўся ў кіно. У канцы 1940-х рэжысёр тэатра ў Бакэу.

У 1950—1965 гадах прафесар Інстытута тэатра і кіно ў Бухарэсце. Стварыў Тэатр камедыі ў Бухарэсце, якім кіраваў у 1961—1969 гг. У 1968—1990 гадах мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра імя І. Л. Караджале.

У 1969—1989 гадах член Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Румыніі, у 1961—1975 гадах дэпутат Вялікага Нацыянальнага сходу Румыніі.

У 1971 годзе выбраны старшынёй, а затым у 1977 годзе пажыццёвым Ганаровым прэзідэнтам Міжнароднага інстытута тэатра. Член фларэнційскай Акадэміі Le Muse.

У снежні 2013 года ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса, як «найстарэйшы актыўны тэатральны акцёр» на планеце[5].

Творчасць

Лірыка-камедыйны акцёр. У 1940—1950-я гг. ў камедыях Караджале выконваў ролі: Вентурыяна («Бурная ноч»), Данданаке («Згубленае пісьмо»; абедзве і ў кіно), Кандыдат («У дні карнавалу»); стварыў глыбока псіхалагічны вобразы Мірою («Безыменная зорка» М. Себасцьяна), Кавафу («Узвар’яванае ягня» А. Барангі), Тузенбаха («Тры сястры» А. Чэхава, Дзяржаўная прэмія Румыніі 1950), Хлестакова («Рэвізор» М. Гогаля). Выступае і як тэатральны рэжысёр. Здымаўся таксама ў кінафільмах «Звініць даліна», «Афера Протар», «Узрыў», «Гняздо саламандраў», «Партрэт пакалення» і інш.

Зноскі

  1. Белиган Раду // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 Radu Beligan // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France Radu Beligan // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. http://www.mediafax.ro/social/actorul-radu-beligan-s-a-stins-din-viata-15534024
  5. Radu Beligan, la primirea certificatului Guinness World Records: Sunt rezultatul iubirii pe care publicul mi-a arătat-o. Îi datorez totul — FOTO — Mediafax

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Акцёры Румыніі
Катэгорыя·Выпускнікі Бухарэсцкай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Румыніі
Катэгорыя·Рэжысёры Румыніі
Катэгорыя·Ганаровыя члены Акадэміі Румыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Белу
Катэгорыя·Памерлі ў Бухарэсце
Катэгорыя·Тэатральныя дзеячы Румыніі
Катэгорыя·Акадэмікі Румыніі
Катэгорыя·Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта тэатра і кіно «І. Л. Караджале»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 20 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага тэатра (Бухарэст)
Катэгорыя·Педагогі Румыніі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Ясаў
Катэгорыя·Народныя артысты Румыніі
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Румынскай камуністычнай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў жудзецы Бакэу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Югаслаўскага сцяга са стужкай
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Бакэу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0