wd wp Пошук:

Эжэн Іанеско

Эжэ́н Іанеско́ (фр.: Eugène Ionesco, першапачаткова Эўджэ́н Іане́ску, 26 лістапада 1909, Слаціна, Румынія — 28 сакавіка 1994, Парыж, Францыя) — французскі драматург, адзін з вядучых прадстаўнікоў нелагічнай, трагікамічнай драмы, якая атрымала назву «тэатр абсурду».

Біяграфія

Нарадзіўся Іанеску 26 лістапада 1909 года ў Слаціне, Румынія. Бацькі немаўляткам перавезлі яго ў Парыж, і першай яго мовай стала французская. Да адзінаццацігадовага ўзросту маленькі Эжэн жыў у французскай вёсцы Ля Шапель-Антэнез. Сельскае жыццё было шчаслівым часам для яго, менавіта ўспаміны дзяцінства ўвасобіліся ў творчасці сталага Іанеско.

У 1920 годзе Эжэн пераехаў у Парыж, але пражыў там не больш за два гады. Ва ўзросце трынаццаці гадоў Іанеско вяртаецца ў Румынію і да дваццаці шасці гадоў падзеі яго жыцця працякалі ў Бухарэсце. Уплыў французскай і румынскай культуры на светапогляд будучага пісьменніка і драматурга было супярэчлівым, дваістым.

Паступіўшы ў Бухарэсцкі ўніверсітэт, Эжэн вывучаў французская мову і літаратуру. Для сябе ў гэтым ён бачыў адмысловую карысць. На працягу некалькі гадоў пасля пераезду ў Румынію французская мова стала забывацца. Разумець яго правільна і размаўляць на ёй Іанеско мог, а вось здольнасць да пісьмовай творчасці паступова страцілася. Гэта акалічнасць падпіхнула яго да стараннага паўтору і замацаванню ведаў. З 1929 года Эжэн сам заняўся выкладаннем французскае. У гэты перыяд пачало зараджацца яго літаратурнае майстэрства.

Ва ўзросце дваццаці гадоў Іанеско вяртаецца ў Парыж, у гэты раз з намерам пражыць там доўга. У 1938 годзе ён абараніў філасофскую доктарскую дысертацыю ў Сарбоне, распавёўшы ў ёй «Пра матывы страху і смерці ў французскай паэзіі пасля Бадлера».

Яшчэ ў часы вучобы ва ўніверсітэце Бухарэсту Эжэн сутыкнуўся з праявай нацыяналістычных і прафашысцкіх настрояў, якія панавалі ў моладзевым грамадстве. Сваёй творчасцю Іанеско імкнецца паказаць непрыманне гэтай «моднай» тэндэнцыі. Малады пісьменнік ненавідзеў любую праяву таталітарызму і ідэалагічны ціск на людзей. Гэту ідэю ён увасобіў у п’есе «Насарогі», якая затым стала адной з самых папулярных у яго творчасці.

У 1970 годзе Эжэн Іанеско стаў членам французскай Акадэміі Навук. На рахунку Эжэна ўжо было тады мноства п’ес, а таксама аповедаў, эсэ і біяграфічных успамінаў: «Фатаграфія палкоўніка» (1962), «Драбкі з дзённіка» (1967), «Мінулае сапраўднае, сапраўднае мінулае» (1968) і шматлікія іншыя. У 1974 годзе Іанеско стварыў знакаміты раман «Пустэльнік».

Памёр Іанеско ў Парыжы 28 сакавіка 1994 года пасля цяжкай і пакутлівай хваробы.

Творчасць

Сітуацыі, характары і дыялогі яго п’ес вынікаюць хутчэй выявамі і асацыяцыямі сну, чым паўсядзённай рэальнасці. Мова ж з дапамогай пацешных парадоксаў, клішэ, прымавак і іншых славесных гульняў вызваляецца ад звыклых значэнняў і асацыяцый. Сюррэалізм п’ес Іанеско вядзе сваё паходжанне ад цыркавога блазнавання, фільмаў Ч.Чапліна, Б.Кітана, братоў Маркс, антычнага і сярэдневяковага фарсу. Тыповы прыём — нагрувашчванне прадметаў, якія пагражаюць паглынуць акцёраў; рэчы знаходзяць жыццё, а людзі ператвараюцца ў неадушаўлёныя прадметы.

У «трагедыі мовы» «Лысая спявачка» (La cantatrice chauve, 1950), першай п’есе Іанеско, малюецца свет, які сышоў з розуму, «крах рэальнасці». Іанеско напісаў таксама раман «Пустэльнік» (La solitaire, 1974) і некалькі серый дзіцячых кніг.

Творы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Eugène Ionesco // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696. Праверана 1 ліпеня 2020.
  3. Eugène Ionesco // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118555707 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Eugène Ionesco // Académie française Праверана 1 ліпеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў жудзецы Олт
Катэгорыя·Драматургі Румыніі
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі
Катэгорыя·Драматургі Францыі
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слаціне
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі Румыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Абсурдызм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Выпускнікі Бухарэсцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных