wd wp Пошук:

Рададэндран

Рададэ́ндран[3] (Rhododendron), Ружанéчнiк — род кветкавых раслін сямейства верасовых.

Батанічнае апісанне

Вечназялёныя і лістападныя кусты, радзей невялікія дрэвы. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Кветкі буйныя, часта яркія, у шчыткападобных або парасонападобных суквеццях. Плод — каробачка.

Арэал

Адрозніваецца больш за 600 (па іншых звестках да 1300) відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На Беларусі рададэндран жоўты (Rhododendron luteum) трапляецца ў падлеску хваёвых лясоў, утварае зараснікі; з інтрадукаваных відаў найбольш пашыраны рададэндран даурскі (Rhododendron dauricum), рададэндран Ледэбура (Rhododendron ledebourii) і рададэндран японскі (Rhododendron molle japonicum).

Значэнне і выкарыстанне

Шмат сартоў і садовых форм вырошчваецца ў парках, альпінарыях, аранжарэях і пакоях (азаліі).

Некаторыя віды — меданосы, але іх мёд часта мае таксічнае ўздзеянне. Дэкаратыўныя расліны.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Верасовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара