Рагулькі палявыя[3] (Сonsolida regalis) — від аднагадовых травяністых раслін роду Сonsolida сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Рагулькі палявыя, казёлкі, казёлчыкі[4], жывакост[5], казельчыкі, рагулькі[6][7], козлікі, тапаркі[7][8][9].
Аднагадовая травяністая расліна. Вырастае ад 25 да 70 см. Сцябло прамое, галінастае, можа быць пакрыты валасінкамі.
Лісце чаргаванае, шматкроць рассечанае, з лінейнымі сегментамі лістоў, верхняе сядзячае, ніжняе з хвосцікамі. Кветкі блакітныя, маюць няправільную (зігаморфную) будову. Плод — лістоўка.
Звычайнае пустазелле пасеваў жыта.
Дэкаратыўная расліна з прыгожымі кветкамі, разводзіцца садоўнікамі, існуюць розныя сарты і формы, якія адрозніваюцца расфарбоўкай і памерам кветак.
Кветкі даюць нектар, пчолы наведваюць з першай паловы чэрвеня і да восені[10].
У насенні змяшчаецца сукупнасць трыцерпенавых алкалоідаў. Парашок, атрыманы з насення, можа служыць інсектыцыдам.
Інфравідавыя таксоны: