wd wp Пошук:

Рагулькі палявыя

Рагулькі палявыя[3] (Сonsolida regalis) — від аднагадовых травяністых раслін роду Сonsolida сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Назва

Рагулькі палявыя, казёлкі, казёлчыкі[4], жывакост[5], казельчыкі, рагулькі[6][7], козлікі, тапаркі[7][8][9].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Аднагадовая травяністая расліна. Вырастае ад 25 да 70 см. Сцябло прамое, галінастае, можа быць пакрыты валасінкамі.

Лісце чаргаванае, шматкроць рассечанае, з лінейнымі сегментамі лістоў, верхняе сядзячае, ніжняе з хвосцікамі. Кветкі блакітныя, маюць няправільную (зігаморфную) будову. Плод — лістоўка.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Звычайнае пустазелле пасеваў жыта.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне

Дэкаратыўная расліна з прыгожымі кветкамі, разводзіцца садоўнікамі, існуюць розныя сарты і формы, якія адрозніваюцца расфарбоўкай і памерам кветак.

Кветкі даюць нектар, пчолы наведваюць з першай паловы чэрвеня і да восені[10].

У насенні змяшчаецца сукупнасць трыцерпенавых алкалоідаў. Парашок, атрыманы з насення, можа служыць інсектыцыдам.

Таксанамія

Інфравідавыя таксоны:

Consolida regalis — Тулузскі музеум

Літаратура

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 45. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Delphinium consolida L.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  6. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  7. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  10. Абрикосов Х. Н. и др. Живокость // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 106.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Казяльцовыя (падсямейства)
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных