Пішчанка[1] (укр.: Піщанка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкай вобласці Украіны. Раённы цэнтр. Размешчаны за 140 км на поўдзень ад Вінніцы недалёка ад дзяржаўнай мяжы з Малдовай і адміністратыўнай мяжы з Адэскай вобласцю на поўдні Падолля. У мястэчку працуе дом культуры, краязнаўчы музей, кінатэатр. Чыгуначная станцыя Папэлюхы знаходзіцца за 5 км ад пасёлка.