wd wp Пошук:

Пінскі Лешчанскі манастыр

Пі́нскі Ле́шчанскі манасты́р Нараджэння Багародзіцы ― праваслаўны манастыр XІІІ стагоддзя, адзін з найбольш старажытных у Беларусі. Не захаваўся.

Гісторыя манастыра

Першыя звесткі пра манастыр адносяцца да 1263 года[1]. Знаходзіўся ў прадмесці Пінска Лешчы. У XІV-XV ст. быў цэнтрам праваслаўнай Турава-Пінскай епархіі, тут вяліся хронікі, перапісваліся славянскія пераклады візантыйскіх літаратурных твораў. У Турава-Пінскай епархіі к 1420 году налічвалася 49 манастыроў[1].

Некалі існавала паданне, што манастыр заснаваны кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам. З часу заснавання ён стаў цэнтрам заходняга праваслаўя. Да XVІІ стагоддзя мітрапаліты заходнерускай царквы называлі сябе ў дадатак да тытулаў Мітрапаліта Кіеўскага, Галіцкага і ўсяе Русі ― Лешчанскімі, і толькі пазней Кіева-Пячэрскімі[2].

Першая царква манастыра была асвечана ў імя Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Яна згадваецца пад 1263 годам, калі сын князя Міндоўга манах Раман (Войшалк) пасля забойства Транятай Міндоўга, бег сюды з Лаўрышаўскага манастыра[1][3]. У XVІ стагоддзі манастыр разбурылі татары.

Архімандрытамі Лешчанскага манастыра былі Іосіф Нелюбовіч-Тукальскі, Елісей Плецянецкі.

У 1596, 1605—1623, 1638 гг. манастыр належаў уніятам. У 1639 годзе стараннямі Нелюбовіча-Тукальскага ён вернуты праваслаўным як пажыццёвае валоданне архімандрыта Нікіфара Лазоўскага[4].

Кароль Уладзіслаў ІV падпарадкаваў манастыр кіеўскаму мітрапаліту Сільвестру Косаву, аднак у 1668 годзе манастыр зноў перайшоў да базылян і заставаўся ў іх да 1838 года[5].

У 1778 годзе ў царкве манастыра быў усталяваны арган, першы ў беларускіх уніяцкіх цэрквах.

У XІX стагоддзі манастыр знаходзіўся ў адміністрацыйным падначаленні ў Жыровіцкага «правінцыяла», як і іншыя 20 уніяцкіх манастыроў. Пасля скасавання кляштара ў 1840 годзе, Успенская царква стала парафіяльнай[6][7].

У 1997 годзе месца, дзе знаходзіўся манастыр, пазначылі памятным знакам. Цяпер тут гарадскі парк.

Архітэктура манастыра

Паводле інвентароў 1588 і 1595 комплекс манастыра быў драўляным, абгароджан плотам з калоў. На дзядзінцы, куды вяла шмат’ярусная званіца з дарожнай брамы, знаходзіліся грыдніца са святліцай, трохкамерная хата, гумно, стайня, лазня, дзве царквы: пяцівярховая з вертыкальна пастаўленых брусаў ― Успенская, і «цёплая» з трапезнай ― св. Духа.

У 1740 годзе пабудавана новая барочная драўляная Успенская царква, базіліка, трохнефнае збудаванне з ярусным верхам над цэнтральнай часткай і двума вежамі на фасадзе. Яна на малюнку Напалеона Орды. Згарэла ў 1905 годзе[8].

Зноскі

  1. 1 2 3 Mіronowіcz A.: Bіskupstwo turowsko-pіńskіe w XІ-XVІ wіeku. Trans Humana, 2011, s. 261—263. ІSBN 978-83-61209-55-3
  2. Шляпкин І. А. Дзмітрый Растоўскі і яго час. ― СПб., 1891 . С. 12-13
  3. Мілавідаў А. І. Аб становішчы праваслаўя і рускай народнасці ў Пінскім ўдзельнай княстве і горадзе Пінску да 1703. ― М., 1894. С. 28.
  4. Mіronowіcz A.: Dіecezja bіałoruska w XVІІ і XVІІІ wіeku. Wydawnіctwo Unіwersytetu w Bіałymstoku, 2008, s. 100—103. ІSBN 978-83-7431-150-2
  5. А. Мілавідаў. Адабраць і перадаць. З гісторыі Ляшчынскага манастыра(недаступная спасылка)
  6. Апісанне цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі. ― Мн. Вып. V. С.84 −85
  7. Мілавідаў А. І. Архіў скасаванага пінскага Лешчынскага манастыра. ― М., 1900.
  8. Слюнькова И. Н. Манастыры ўсходняй і заходняй традыцый. Спадчына архітэктуры Беларусі. ― М, Прагрэс-традыцыя, 2002. С. 508—511(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Колішнія манастыры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Праваслаўныя манастыры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Манастыры паводле алфавіта
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Пінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара