wd wp Пошук:

Піліп Сямёнавіч Пестрак

Паштовая картка Беларусі з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння П. С. Пестрака (2003)

Піліп Сямёнавіч Пестрак (14 (27) лістапада 1903, в. Сакоўцы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 22 жніўня 1978, Мінск, Псеўданімы: П. Гайдук; Звястун; П. Звястун) — беларускі паэт, празаік.

Біяграфія

Падчас Першай сусветнай вайны сям’я П. Пестрака знаходзілася ў бежанстве ў Самарскай губерні, дзе будучы пісьменнік атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920 годзе паступіў на сацыяльна-гістарычны факультэт Самарскага ўніверсітэта. У 1921 годзе разам з бацькамі вярнуўся ў Заходнюю Беларусь.

У 1921—1924 гадах працаваў лесніком Косаўскага лясніцтва; у 1924—1926 гадах служыў у Войску Польскім. У 1926 годзе ўступіў у БСРГ; з 1927 года сакратар Косаўскага падпольнага райкама КПЗБ. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1929 годзе; зняволены ў Гродзенскай турме (да 1933). Пасля вызвалення быў інструктарам ЦК КПЗБ па Пінскай акрузе, але ў 1934 годзе зноў арыштаваны. Сядзеў у турмах Пінска, Вільні, Гродна. Вызвалены савецкімі ўладамі пасля паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года.

Член СП Беларусі з 1940 года. У 1940—1941 гадах старшыня Беластоцкага аддзялення СП Беларусі. У 1942—1943 гадах удзельнік партызанскага руху. Працаваў начальнікам Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР (1943—1945), у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1946—1948), літкансультантам СП БССР (1948—1951). З 1951 года на творчай працы.

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1926 (часопіс «Родныя гоні»). Падчас зняволення (1929—1939), змяшчаў вершы ў нелегальным рукапісным часопісе «Краты», які выдаваўся палітвязнямі. У 1940 апублікаваў першы зборнік вершаў «На варце». Тэме барацьбы ў Заходняй Беларусі прысвяціў раман «Сустрэнемся на барыкадах». Раман «Серадзібор» прысвечаны жыццю вёскі.

Перакладаў на беларускую мову творы польскіх (Э. Ажэшка, У. Бранеўскі, С. Дабравольскі, Е. Путрамант), украінскіх (І. Франко, Л. Украінка, М. Рыльскі, П. Тычына), латышскіх, літоўскіх пісьменнікаў.

П’еса «Пад зоркамі» (сааўтар А. Струнін) ставілася ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. На вершы П. Пестрака напісаны песні.

Прызнанне

Імем П. Пестрака названы вуліцы ў Мінску і Гродне.

Сям’я

Быў у шлюбе з Анастасіяй Сцяпанаўнай Пестрак (1908—1989), якая была родам з Заходняй Украіны. Першы муж Анастасіі Сцяпанаўны, Фама Аксенюк, быў актыўным заходнеўкраінскім рэвалюцыянерам і загінуў у турме пры не да канца высветленых акалічнасцях (павесіўся). Як і муж, Анастасія Аксенюк актыўна займалася рэвалюцыйна-агітацыйнай дзейнасцю, і незадоўга да падзей 1939 года яе перавялі на падпольную працу ў Заходнюю Беларусь. Верагодна, гэта звяло іх з Пестраком, таксама былым рэвалюцыянерам-падпольшчыкам, які неаднаразова падвяргаўся арыштам. Двое дзяцей Анастасіі ад першага шлюбу — Ганя і Андрэй — засталіся ва Украіне, а ў Беларусі ў Філіпа і Анастасіі да вайны нарадзіліся двайняткі Ніна і Анатолій (1941—2006). Пазней, напярэдадні войны, дзеці ад першага шлюбу прыязджалі да маці ў Гродна, дзе жыў Філіп Сямёнавіч. Андрэй застаўся з маці і айчымам, а старэйшая Ганя з’ехала дадому[1].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Александр Федута. НЕОТПРАВЛЕННОЕ ПИСЬМО (Из семейной истории Филиппа Пестрака) // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. — Вып. 6. — Мінск, Лімарыус, 2015. — С. 249—256.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (51):
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі-сацрэалісты
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Перакладчыкі з латышскай мовы
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі з літоўскай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Члены БСРГ
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР