wd wp Пошук:

Пётр Мікалаевіч Яфрэмаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яфрэмаў.

Пётр Мікалаевіч Яфрэмаў (19251976) — сяржант РСЧА, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Пётр Яфрэмаў нарадзіўся 12 красавіка 1925 года ў вёсцы Міхайлаўка (цяпер — Міхайлаўскае Міхайлаўскага раёна Алтайскага края). З 1930 года разам з сям’ёй жыў у Томску. У 1940 годзе скончыў сем класаў школы, у 1943 годзе — тры курса Томскага лесатэхнікума. У сакавіку 1943 года Яфрэмаў быў прызваны на службу ў РСЧА. Вучыўся ў Белацаркоўскім пяхотным вучылішчы, аднак не скончыў яго і быў у складзе курсанцкага батальёна накіраваны на фронт. Са жніўня 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Цэнтральным, 2-м Беларускім, Беларускім, 1-м Беларускім франтах. Да верасня 1943 года гвардыі чырвонаармеец Пётр Яфрэмаў быў разведчыкам ўзвода коннай разведкі 215-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

25 верасня 1943 года Яфрэмаў у складзе разведгрупы пераправіўся праз Дняпро на тэрыторыі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці БССР, употай прабраўся ў варожы тыл і здолеў здабыць каштоўныя дадзеныя аб нямецкай абароне. Дзеянні Яфрэмава дазволілі палку паспяхова пераправіцца праз Днняпро. 1 кастрычніка 1943 года ў раёне вёскі Галкі таго ж раёна разведгрупа Яфрэмава адбіла нямецкую контратаку, знішчыўшы 10 салдат праціўніка. 2 кастрычніка Яфрэмаў адным з першых у сваім падраздзяленні уварваўся ў нямецкія траншэі на паўднёвай ускраіне вёскі Галкі і знішчыў больш за 10 варожых салдат, яшчэ 4 ўзяў у палон[1].

Указам Прэзідыума ВС СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ў баях на плацдарме», чырвонаармеец Пётр Яфрэмаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 2953[1][2].

У далейшым Яфрэмаў удзельнічаў у вызваленні Беларускай ССР і Польшчы. У 1944 годзе ў адным з баёў быў паранены і кантужаны. У кастрычніку 1944 года па хваробе ў званні гвардыі сяржанта Яфрэмаў быў звольнены ў запас. Жыў у Томску. Знаходзіўся на камсамольскіх пасадах, з 1949 года працаваў у лесапрамысловай галіне, слесарам, майстрам на заводзе. Памёр 4 снежня 1976 года, пахаваны на томскіх могілках Бакцін[3].

Быў таксама узнагароджаны шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Пётр Мікалаевіч Яфрэмаў на сайце «Героі краіны»
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
  3. Список объектов культурного наследия Томской области(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Томску
Катэгорыя·Памерлі 4 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алтайскім краі
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барнаульскім павеце
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Томскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы