wd wp Пошук:

Пётр Мікалаевіч Багданаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багданаў.

Пётр Мікалаевіч Багданаў (19241945) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Пётр Багданаў нарадзіўся ў ліпені 1924 года ў вёсцы Піначы (паводле іншых звестак — Дзіванісы; цяпер у Палкінскім раёне Пскоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Ва ўзросце 16 лёт з’ехаў у Яраслаўль, дзе вучыўся ў рамесным вучылішчы. У ліпені 1941 года добраахвотнікам пайшоў на фронт. Удзельнічаў у бітве за Маскву. У верасні 1942 года быў цяжка паранены, некалькі месяцаў ляжаў у шпіталі. Вярнуўшыся на фронт, удзельнічаў у вызваленні Беларускай ССР і Польшчы, баях за Слуцк, Брэст, Баранавічы, фарсіраванні Заходняга Буга і Віслы, баях у Усходняй Прусіі, вызваленні Прэйсіш-Эйлау, Гумбінена, Алекбурга. Да красавіка 1945 года старшы сяржант Пётр Багданаў быў памочнікам камандзіра ўзвода 66-га стралковага палка 61-й стралковай дывізіі 28-й арміі 1-га Украінскага фронту. Адрозніўся ў час Берлінскай аперацыі[1].

23 красавіка 1945 года Багданаў сумесна з групай байцоў захапіў мост цераз Тэльтаў-канал у Берліне. Замацаваўшыся, узвод на працягу 27 гадзін утрымліваў мост, адбіваючы шматлікія контратакі нямецкіх падраздзяленняў. У гэтым баі ўзвод знішчыў больш за 200 нямецкіх салдат і афіцэраў, каля 60 салдат праціўніка знішчыў асабіста Багданаў. Сваімі дзеяннямі ён спрыяў паспяховай пераправе палкавых падраздзяленняў. У вулічных баях Багданаў узяў у палон шмат нямецкіх салдат і афіцэраў[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераічнасць» старшы сяржант Пётр Багданаў быў ганараваны высокім званнем Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». Атрымаць узнагароды Багданаў не паспеў, таму што 24 жніўня 1945 года загінуў у баі з нацыяналістычным бандфарміраваннем. Пахаваны ў горадзе на могілках г. Лунінец Брэсцкай вобласці Беларусі[1]. У 1946 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені і Славы 3-й ступені, а таксама шэрагам медалёў, у тым ліку «За адвагу»[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Пётр Мікалаевіч Багданаў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пскоўскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лунінцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 24 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Асобы