wd wp Пошук:

Пётр Лявонцьевіч Вярнігара

Пётр Лявонцьевіч Вярнігара (12 ліпеня 1921, Тарашча, Украіна — 20 лістапада 1943, Чаркасы) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Мар’іна Горка. Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі, памятная дошка

Скончыў тэхнікум механізацыі ў горадзе Белая Царква Кіеўскай вобласці і 2 курса сельскагаспадарчага інстытута.

У Чырвонай Арміі з 1939 года. У 1942 годзе скончыў Ташкенцкае вучылішча самаходнай артылерыі.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1942 года. У складзе Варонежскага фронту. Вызваляў горада Стары Аскол, Ахтырка і іншыя населеныя пункты Белгародскай і Сумскай абласцей. Улетку 1943 году ўдзельнічаў у Курскай бітве.

Удзельнічаў у баях за горада Міргарад і Харол і ў канцы верасня 1943 гады выйшаў на раку Днепр. Тут у раёне горада Канева Чаркаскай вобласці быў захоплены плацдарм на заходнім беразе Дняпра.

Загінуў пры вызваленні горада Чаркасы.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнанту Пётру Лявонцьевічу Вярнігару прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (пасмяротна)[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 22 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 5 марта (№ 13 (273)). — С. 1

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тарашчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў Чаркасах
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Удзельнікі Курскай бітвы
Катэгорыя·Памерлі 20 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна