wd wp Пошук:

Пётр Віктаравіч Казанцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казанцаў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Пётр Казанцаў (нар. 22 красавіка 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Маладзечна».

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль, а з лета наступнага года замацаваўся ў яго складзе.

У верасні 2017 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 верасня 2017 года ў хатнім матчы супраць «Віцебска» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезона 2017 згуляў яшчэ ў трох матчах, выходзячы на замену.

У пачатку 2018 года не гуляў з-за траўмы, вярнуўся на поле ў чэрвені, гуляў у асноўным за дубль. У жніўні 2018 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[2]. У студзені 2019 года зноў стаў трэніравацца са сталічным клубам[3] і пачаў у яго складзе сезон 2019, аднак выступаў толькі за дубль.

У жніўні 2019 года стаў іграком «Смаргоні», дзе замацаваўся ў аснове. У сакавіку 2020 года падпісаў новае пагадненне са смаргонскім клубам[4].

У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў сакавіку перайшоў у «Ліду», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. З пачатку 2022 года стаў трэніравацца з «Маладзечна» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[5].

Міжнародная кар’ера

У сакавіку 2015 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17) прымаў удзел у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У 2017 годзе стаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі, аднак у афіцыйных матчах не з’яўляўся на полі. Дэбютаваў у зборнай 14 лістапада 2018 года, выйшаўшы ў канцы таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). 16 лістапада таго ж года ў наступным таварыскім матчы з харватамі выйшаў ужо ў стартавым складзе, але пазней у зборную больш не прыцягваўся.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015дубльМінск10
2016дубльМінск140
2017Д1Мінск40
2018 (1)Д1Мінск10
2018 (2)Д2Белшына70
2019 (1)дубльМінск161
2019 (2)Д2Смаргонь110
2020Д2Смаргонь223
2021Д2Ліда271

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[6].

Зноскі

  1. Petr Kazantsev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Казанцев стал игроком “Белшины” (руск.)
  3. «Минск» приступил к тренировкам Архівавана 24 студзеня 2019. (руск.)
  4. ФК “СМОРГОНЬ” ВЫИГРАЛ У “МИНСКА” Архівавана 14 сакавіка 2020. (руск.)
  5. От “Сморгони” и “Волны” до “Осиповичей” и “Молодечно”. Заявки команд первой лиги
  6. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта