wd wp Пошук:

Пётр Васільевіч Макавецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макавецкі.

Пётр Васільевіч Макавецкі (нар. 25 верасня 1922, в. Мянюцева, Сенненскага раёна, Віцебскай вобласці — 1980) — вучоны ў галіне авіяпрыборабудавання. Фізік, папулярызатар навукі. Кандыдат тэхнічных навук.

Біяграфія

Скончыў Сенненскую беларускую школу. У 1939 годзе паступіў у Ленінградскі горны інстытут. Праз год яго прызвалі на вайсковую службу. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абароне Ленінграда.

У 1946 годзе паступіў на радыётэхнічны факультэт Ленінградскага інстытута авіяцыйнага прыборабудавання, пасля заканчэння якога застаўся тут працаваць выкладчыкам на кафедры «Радыётэхнічныя сістэмы».

Навуковая дзейнасць

Ім напісана каля 80 навуковых работ па акустыцы, тэлебачанні, радыёлакацыі.

Аўтар зборніка задач па фізіцы і астраноміі «Глядзі ў корань», які пяць разоў перавыдаваўся ў СССР, перакладзены на нямецкую, балгарскую, румынскую, чешскую, украінскую, латышскую, іспанскую мовы[1].

Зноскі

  1. Макавецкі Пётр Васільевіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Папулярызатары навукі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе