У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макавецкі.
Пётр Васільевіч Макавецкі (нар. 25 верасня 1922, в. Мянюцева, Сенненскага раёна, Віцебскай вобласці — 1980) — вучоны ў галіне авіяпрыборабудавання. Фізік, папулярызатар навукі. Кандыдат тэхнічных навук.
Скончыў Сенненскую беларускую школу. У 1939 годзе паступіў у Ленінградскі горны інстытут. Праз год яго прызвалі на вайсковую службу. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у абароне Ленінграда.
У 1946 годзе паступіў на радыётэхнічны факультэт Ленінградскага інстытута авіяцыйнага прыборабудавання, пасля заканчэння якога застаўся тут працаваць выкладчыкам на кафедры «Радыётэхнічныя сістэмы».
Ім напісана каля 80 навуковых работ па акустыцы, тэлебачанні, радыёлакацыі.
Аўтар зборніка задач па фізіцы і астраноміі «Глядзі ў корань», які пяць разоў перавыдаваўся ў СССР, перакладзены на нямецкую, балгарскую, румынскую, чешскую, украінскую, латышскую, іспанскую мовы[1].