wd wp Пошук:

Пётр Аляксеевіч Данелія

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Данелія. Пётр Аляксе́евіч Дане́лія[1] (23 студзеня 1920, Махачкала, цяпер Дагестан, Расія — 6 кастрычніка 2012, Брэст) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі (1995). Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».

Біяграфія

Бацька быў вядомым у Махачкале майстрам-шаўцом, маці была краўцом. Сям’я была даволі заможная, Пётр мог дазволіць сабе захапленне мастацтвам, яшчэ хлопчыкам наведваў мастацкую студыю для дарослых. У 1938—1939 гадах вучыўся Маскоўскім мастацкім вучылішчы памяці 1905 года[2].

Прызваны ў РСЧА, у 1939 годзе стралком-аўтаматчыкам 212-га стралковага полка, удзельнічаў у савецка-фінскай вайне. У ліпені 1940 года 212-ы стралковы полк 49-й дывізіі быў пераведзены на сталую дыслакацыю ў раён г. Высокае, ст. Чаромха Брэсцкай вобласці. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пэўныя падраздзяленні 212-га палка траплялі ў акружэнне. У чэрвені 1941 года пад Бабруйскам Пётр Данелія трапіў у палон. Быў у лагеры ваеннапалонных, потым на сельгаспрацах у прыватнай гаспадарцы на тэрыторыі Польшчы. Палон пакінуў адбітак на ўсім яго жыцці.

З 1945 года жыў у Брэсце. Член Беларускага саюза мастакоў з 1949 года. Пэўны час быў галоўным мастаком горада ў Брэсце. Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага гарсавета. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў, узначальваў яе ў 1992—1994 гадах.

Бацька мастака Леаніда Данелія.

Пахаваны на Паўночных могілках Брэста.

Творчасць

Працаваў у галіне станковага жывапісу (лірычны і эпічны пейзаж, партрэт, карціна, нацюрморт), а таксама манументальна-дэкаратыўнага роспісу, скульптуры, графікі і медальернага мастацтва[3]. Значнае месца ў творчасці мастака займала тэма Вялікай Айчыннай вайны.

Творы П. Данеліі зберагаюцца ў музеях і карцінных галерэях, а таксама прыватных калекцыях Беларусі і шэрагу еўрапейскіх краін.

У 1946 годзе П. Данелія арганізуе ў Брэсцкім абласным Доме творчасці першую выстаўку. Быў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў (узначальваў яе ў 1992—1994 гг.). Пётр Данелія меў вялікі педагагічны вопыт. Ён быў першым выкладчыкам студыі выяўленчага мастацтва пры абласным Доме народнай творчасці, створанай ім у 1947 годзе.

Актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх вернісажах. За гады творчай дзейнасці персанальныя выстаўкі П. Данелія адбыліся ў Мінску і Маскве, у Вялікабрытаніі, Германіі, Балгарыі, Латвіі, Літве, Нідэрландах, Польшчы і Эстоніі. У 2010 годзе ў брэсцкім Мастацкім музеі дзейнічала выстава да 90-годдзя П. Данеліі, на ёй выстаўляліся 16 палотнаў мастака, у т.л. «Опаленная войной», «Портрет матери», «Октябрь» і «Грозовая тревожность». П. Данелія, калі дазваляла здароўе, прысутнічаў на адкрыцці кожнай мастацкай выстаўкі ў Брэсце.

Прызнанне

Зноскі

  1. Кто есть кто: Данелия Пётр Алексеевич
  2. https://socrealizm.com.ua/gallery/artist/daneliia-pa-1920
  3. http://visart.info

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брэсцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага вучылішча памяці 1905 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Махачкале
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брэсце
Катэгорыя·Памерлі 6 кастрычніка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў