wd wp Пошук:

Пётр Іванавіч Панін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Панін. Пётр Іванавіч Панін (1721, с. Вязаўна, Мяшчоўскі павет, Калужская губерня — 1789) — рускі ваенны дзеяч, граф.

Біяграфія

Пачаў ваенную службу ў 1736 годзе салдатам у лейб-гвардыі Ізмайлаўскім палку, у тым жа годзе быў выраблены ў афіцэры і адпраўлены ў армію, якая дзейнічала супраць крымскіх татараў. З ёй ён удзельнічаў ва ўзяцці Перакопа “Перакоп (горад))”) і Бахчысарая; затым служыў пад кіраўніцтвам фельдмаршала Ласі, які дзейнічаў супраць шведаў, і да пачатку Сямігадовай вайны быў ужо генерал-маёрам.

Асабліва адзначыўся ў баях пры Грос-Егерсдорфе і Царндорфе, а ў 1759 годзе быў галоўнай прычынай перамогі пры Кунерсдорфе, за што ўзнагароджаны чынам генерал-паручыка. У 1760 годзе ўдзельнічаў, разам з Чэрнышавым, Татлебенам і Ласі, у заняцці Берліна (дзе адзначыўся, разграміўшы, сумесна з казакамі Краснашчокава і Тураверава, ар’егард корпуса фон Гюльзена), кіраваў Усходняй Прусіяй, у званні кенігсбергскага генерал-губернатара, і ўзначальваў рускія сухапутныя і марскія сілы ў Памераніі і Галштыніі.

Пасля ўступлення на прастол Кацярыны II (1762) П. І. Панін узведзены ў генерал-аншэфы і прызначаны сенатарам і членам савета; у 1767 годзе ўзведзены ў графскую годнасць. У 1769 годзе яму даручана было начальства над 2-й арміяй, якая дзейнічала супраць туркаў. Разбіўшы непрыяцеля каля Бендэраў, ён размясціў сваю армію на зімовых кватэрах паміж Бугам і Азоўскім морам, чым перашкодзіў крымскім татарам ажыццяўляць набегі на паўднёвыя межы Расіі. У 1770 годзе ім былі заваяваны Бендэры. Падчас аблогі гэтай крэпасці ён паспеў перамовамі схіліць татараў буджакскіх, белгарадскіх і едзісанскісх прызнаць над сабою ўладу Расіі; затым садзейнічаў паскарэнню здачы крэпасці Акерман.

За подзвігі гэтыя Панін быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 1 ступені, але разам з тым вестка аб перамозе было прынята імператрыцай даволі суха, бо яна была незадаволеная вялікімі стратамі і разбурэннем Бендэраў. Пачуваючыся пакрыўджаным, а таксама з прычыны ўзмацнелай хваробы, граф Панін у тым жа годзе сыйшоў у адстаўку. Пасяліўшыся ў Маскве, Панін пачаў рэзка выяўляць сваё незадавальненне, што дайшло да імператрыцы, якая, лічачы яго «першым ворагам», «сабе персанальным абражальнікам» і «дзёрзкім пустасловам», загадала заснаваць за ім нагляд.

Мяцеж Пугачова зноў выклікаў Паніна на ваенную ніву: дзякуючы старанням Пацёмкіна і Мікіты Іванавіча Паніна, імператрыца пасля смерці Бібікава, у 1774 годзе даручыла Паніну начальства над усімі войскамі супраць Пугачова і над губерніямі Казанскай, Арэнбургскай і Ніжагародскай. Неўзабаве пасля прызначэння армія Пугачова была разбітая, а сам ён узяты ў палон. Паіин звярнуў асаблівую ўвагу на аднаўленне спустошаных губерніяў, на паслабленне ўзнікшага голаду і наогул на беспарадкі ў кіраванні — няздольнасць і бяздзейнасць адміністрацыі, ліхаімства і інш. У 1775 годзе Панін атрымаў звальненне.

П. І. Панін выстаўляецца сучаснікамі, як чалавек пыхлівы і ўладалюбівы. Ён першы ўвёў у рускую армію егераў, пад назвай стралкоў, і лёгкую конную артылерыю; ён жа напісаў «палкоўнікаву інструкцыю», а пры аблозе Бендэраў упершыню з поспехам ужыў узмоцнены горн.

Зноскі

  1. Pjotr Iwanowitsch Graf Panin // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Count Petr Ivanovich Panin // Electronic EnlightenmentOUP.
  3. Petr Ivanovič Panin // MAK
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Сямігадовай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Паніны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1721 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Генерал-аншэфы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія I класа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калужскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў 1789 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 26 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мяшчоўскім павеце
Катэгорыя·Удзельнікі руска-шведскай вайны 1741—1743
Катэгорыя·Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1768—1774
Катэгорыя·Паўстанне Пугачова
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1735—1739
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сенатары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Генералы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве