wd wp Пошук:

Пётр Іванавіч Залатароў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Залатароў. Пётр Іванавіч Залатароў (1852 — ?) — рускі архітэктар і інжынер, які працаваў на тэрыторыі Беларусі, гродзенскі губернскі архітэктар (1887—1893)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1852 годзе. Выхоўваўся ў Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы з 1872 па 1878 год. Скончыў курс з чынам X класа і быў накіраваны на службу ў будаўнічае аддзяленне гродзенскага губернскага праўлення малодшым інжынерам, а ў 1882 годзе там жа — малодшым архітэктарам[1]. З 1887 года займаў пасаду гродзенскага губернскага архітэктара, дзе, акрамя казённых даручэнняў, займаўся прыватнымі пабудовамі[1].

Творчасць

Свята-Сімяонаўская царква ў Малечы.
Свята-Мікалаеўская царква ў Верхалессі.

У 1880-х гадах удзельнічаў у будаўніцтве Новых казармаў за чыгункай у Гродне (цяпер на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Шчорса)[2].

Праекты

Зноскі

  1. 1 2 3 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. // Издание института гражданских инженеров. — Санкт-Петербург, 1893. — С. 127 (руск.)
  2. Александр Севенко. История 11-го военного городка в г. Гродно (руск.)
  3. НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 241, арк. 4, 22, 64.
  4. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 22. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 80
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Гродзенскія губернскія архітэктары