wd wp Пошук:

Пятрас Аляксандравічус

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляксандравічус.

Пятрас Повіла Аляксандравічус (літ.: Petras Aleksandravičius; 21 кастрычніка 1906, в. Вартай(літ.) бел., Літва) — літоўскі скульптар

, прафесар. Народны мастак Літвы (1956). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951).

Біяграфія

Нарадзіўся 8 (21 кастрычніка) 1906 года ў вёсцы Вартай(літ.) бел. (цяпер Прыенайскі раён Літвы). Вучыўся ў 19281933 гадах Каўнаскай мастацкай школе; яго настаўнікамі былі Юозас Зікарас, Каятонас Склерус, Юозас Мікенас. Адначасова вывучаў літаратуру ва Універсітэце Вітаўта Вялікага.

У 19411944 гадах выкладаў у Вільнюскай мастацкай акадэміі, у 19451951 гадах у Вільнюскім мастацкім інстытуце1951 годзе ператвораным у Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР), з 1951 года ў Дзяржаўным мастацкім інстытуце Літоўскай ССР; з 1946 года прафесар, у 19551977 гадах загадчык кафедрай рысунку.

З 1935 года ўдзельнічаў у выстаўках. Першая персанальная выстаўка адбылася ў Вільнюсе ў 1976 годзе.

Памёр 25 снежня 1997 года ў Вільнюсе.

Творчасць

Аўтар партрэтаў Ю. Жамайце (Дзяржаўная прэмія СССР 1951), Э. Межалайціса (1963), рэжысёра Ю. Мільцініса (1972); дэкаратыўных кампазіцый «Дзяўчына з кветкамі» (1948), «Рыбакі» (1955); помніка А. Венуалісу ў г. Анікшчай (1982) і інш.

Зноскі

  1. 1 2 3 Universal Lithuanian Encyclopedia Праверана 25 лістапада 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прыенайскім раёне
Катэгорыя·Народныя мастакі Літоўскай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі Каўнаскага інстытута дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Выкладчыкі Вільнюскай мастацкай акадэміі
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Скульптары СССР
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Памерлі 25 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Вітаўта Вялікага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных