wd wp Пошук:

Вільнюская мастацкая акадэмія

Вільнюская мастацкая акадэмія (літ.: Vilniaus dailės akademija) — вышэйшая дзяржаўная навучальная ўстанова ў Літве, якое дзейнічае ў Вільнюсе, з філіяламі ў Каўнасе (Каўнаскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і Цяльшяе (Цяльшйскі мастацкі факультэт). Адрас у Вільні — вуліца Майрон, 6 (Maironio g. 6). Рэктар прафесар Адомас Бутрымас, археолаг па спецыяльнасці, выхаванец гістарычнага факультэта Вільнюскага ўніверсітэта.

У 2007/2008 навучальным годзе навучалася 1621 бакалаўраў, 370 магістрантаў, налічвалася 32 дактаранты, 12 аспіранта, усяго 2035 навучэнцаў. Акадэмія мае сваю бібліятэку, галерэю «Akademija» на вуліцы Пілес (адкрыта ў 1991 годзе), выдавецтва (заснавана ў 1993 годзе).

Структура

У акадэміі працуюць факультэты:

Гісторыя

Заснаваны ў 1951 годзе ў Вільнюсе як Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР шляхам аб’яднання Вільнюскага мастацкага інстытута і Каўнаскага інстытута прыкладнога мастацтва. У інстытуце былі кафедры жывапісу (мальбертны жывапіс, фрэска і мазаіка, вітраж, тэатральная дэкарацыя), графікі, скульптуры, архітэктурнай кампазіцыі і праектавання, а таксама пераведзеныя з Каўнаса керамікі і мастацкага тэкстылю.

У 1973 годзе былі ўтвораны два факультэты — выяўленчага мастацтва і прыкладнога мастацтва. У 1977 годзе рыхтаваліся мастакі па спецыяльнасцях: жывапіс, графіка, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, інтэр’ер і абсталяванне, ландшафт, рэстаўрацыя архітэктар помнікаў, прамысловае мастацтва, мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці, манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, мастацтвазнаўства. Меўся філіял у Каўнасе, першапачаткова вячэрні аддзяленне (адкрыта ў 1959 годзе).

Вядомыя выпускнікі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Літвы