wd wp Пошук:

Пярвішчанскае

Пярві́шчанскаевозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лужаснянка, у 6 км на поўдзень ад горада Гарадок, у 1 км на захад ад вёскі Слабада.

Плошча паверхні возера 0,55 км². Найбольшая глыбіня 8,2 м. Даўжыня 1,95 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,2 м. Аб’ём вады 1,2 млн. м³.

Катлавіна возера выцягнутая з захаду на ўсход і складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй ад 5—7 да 10—15 метраў, спадзістыя, складзеныя з суглінкаў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія. Дно возера выслана глеем і сапрапелем, каля берагоў пясчанае. На захадзе возера востраў плошчай каля 0,1 га.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана ручаём з возерам Глыбокае. На ўсходзе выцякае ручай у раку Чарніца. Зарастае больш паловы плошчы возера трыснягом, аерам, гарлачыкамі, рдзестамі і інш.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, язь, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Басейн Лужаснянкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак