wd wp Пошук:

Пылюшнік ворлікалісты

Пылю́шнік ворлікалісты[3] (Thalictrum aquilegiifolium) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Назвы

Пылюшнік ворлікалісты, пылюшнік вадазборалісты, пажытнік, расходнік, чортава золата, жывіцельнік, лілейка, стары дуб, божае крэсла, срэбранік.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй да 1[3] м. Сцябло прамастойнае, аблісцелае. Лісце двойчы-тройчыперыстае, чаргаванае. Лісцікі амаль круглай формы. Кветкі светла-фіялетавыя, зрэдку белыя. Тычынкі ліловыя або белаватыя. Суквецце — буйная шчыткападобная мяцёлка. Плод — шматарэшак. Арэшкі грушападобнай формы, з чатырма рэбрамі.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Ценевынослівая расліна[4]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф і эўтроф[4]. Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, хмызняках, на ўзлесках, лугах, па берагах вадаёмаў, у парках і садах.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Украіны і Фінляндыі[4].

Гаспадарчае значэнне

Дэкаратыўная і лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. 1 2 3 Василисник водосборолистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Казяльцовыя