wd wp Пошук:

Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага

Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага — узнагарода, заснаваная гродзенскім Гістарычным таварыствам і Таварыствам беларускай школы. Названа ў гонар даследчыка гісторыі Гродна, заснавальніка Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юзафа Ядкоўскага. Заснавальнікі прэміі ўшаноўваюць ёй аўтараў-навукоўцаў, чые працы спрыяюць развіццю гісторыі і культуры Гродна, захаванню прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасці горада і рэгіёна.[1]

Гісторыя

Уручаецца з 2012 года. Першым лаўрэатам прэміі павінен быў стаць гродзенскі гісторык, адзін з суаўтараў кнігі «Гродназнаўства» Андрэй Чарнякевіч, які адмовіўся ад яе.[2][3]

І-й узнагародай у 2012 годзе былі ўганараваны гродзенскі краязнавец і педагог, адзін з аўтараў кніг «Кронан», «Гродназнаўства» ды шматлікіх публікацый па гісторыі Гродзеншчыны, стваральнік музея «Гісторыя педагогікі Гарадзеншчыны» Алесь Госцеў і гісторык, краязнаўца, грамадскі дзеяч, арганізатар маладзевай ініцыятывы «Варштат ідэй» Таццяна Касатая.

Лаўрэатам ІІ-й узнагароды ў 2013 годзе стаў Віктар Саяпін — аўтар дзясятка кніг і сотні артыкулаў па гісторыі горада ды цыкла дакументальных фільмаў пра гісторыка-культурную спадчыну Гродна.[4][5]

Лаўрэатам ІІІ-й узнагароды ў 2014 годзе стаў гісторык медыцыны, кандыдат медыцынскіх навук, краязнаўца, аўтар каля 300 навуковых прац і адзін са стваральнікаў музея-аптэкі ў Гродна Фёдар Ігнатовіч.

Лаўрэатам ІV-й узнагароды ў 2015 годзе стаў Андрэй Вашкевіч, гісторык, які на працягу дзесяці год з’яўляўся адным з найбольш актыўных дзеячаў у галіне папулярызацыі гісторыка-архітэктурнай спадчыны Гродна, ініцыятарам шэрагу грамадскіх ініцыятыў па абароне і захаванню спадчыны горада, актыўна займаўся асветніцтвам і выхаваннем новага пакалення даследчыкаў мінулага Гродна.[6]

Лаўрэатам V-й узнагароды ў 2016 годзе стала Таццяна Еўдакімава за краязнаўчую гульню для школьнікаў «Я гэтым горадам апекаваны».[7]

У 2017 годзе лаўрэатам прэміі пасмяротна ў выключных абставінах была прызнананая краязнаўца і педагог Наталля Канюк. Замест уручэння прэміі за сабраныя грошы была выдадзеная адзіная кніга Наталлі Канюк “Хранитель Жилибертии”.

У 2018 годзе пераможцам прэміі стаў гродзенскі краязнаўца, аўтар макета старажытнага горада Ігар Лапеха.[8]

У 2019 годзе вызначылі трох кандыдатаў на прэмію — бібліёграфка Любоў Турмасава, гісторык Мечыслаў Супрон і журналіст Руслан Кулевіч. Вырашаць, хто менавіта стане лаўрэатам, будзе рада прэміі. Па выніках галасавання лаўрэатам прэміі стаў Мечыслаў Супрон.

У 2020 годзе прэмію атрымаў журналіст Руслан Кулевіч за серыю кніг з запісамі ўспамінаў пра даваенны Гродна і актыўную грамадзянскую пазіцыю ў справе захавання гісторыка-культурнай спадчыны.

У 2021 годзе лаўрэатам прэміі стаў гісторык Дзмітрый Люцік за свае даследаванні ў сферы вайсковай гісторыі Гродзеншчыны, даследаванні фартоў Гродзенскай крэпасці.

Зноскі

  1. Гурневіч, Дзьмітры. У Гародні заснавалі прэмію Юзафа Ядкоўскага (нявызн.), Польскае радыё (05.10.2012 12:36). Праверана 3 лістапада 2019.
  2. Абакунчык, Галіна. Андрэй Чарнякевіч адмовіўся ад прэміі Юзафа Ядкоўскага (нявызн.), Радыё Свабода (31 кастрычнік 2012, 19:27). Праверана 3 лістапада 2019.
  3. Гурневіч, Дзмітрый. Андрэй Чарнякевіч адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага: не хачу прымаць прэміі за палітыку, а не за навуку (нявызн.), Наша Ніва (31.10.2012 / 16:36). Праверана 3 лістапада 2019.
  4. (нявызн.), harodnia.com (11 Лістапад 2013). Праверана 3 лістапада 2019.
  5. Мікалаеў, Ігар. Віктар Саяпін стаў лаўрэатам прэміі імя Юзафа Ядкоўскага (нявызн.), Kamunikat.org . Праверана 3 лістапада 2019.
  6. Абвешчан лаўрэат прэміі імя Юзафа Ядкоўскага (нявызн.), ОО «Белорусское нумизматическое общество» . Праверана 3 лістапада 2019.
  7. Прэмію імя Ядкоўскага атрымала Таццяна Еўдакімава за гульню «Я гэтым горадам апекаваны» (нявызн.), Hrodna.life (05 лістапада 2016, 23:56). Праверана 3 лістапада 2019. Архівавана 3 лістапада 2019.
  8. Ігар Лапеха — лаўрэат прэміі Ядкоўскага (нявызн.), Беларускае Радыё Рацыя . Праверана 3 лістапада 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэміі Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·З’явіліся ў 2012 годзе
Катэгорыя·2012 год у Гродне
Катэгорыя·Культура Гродна