wd wp Пошук:

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей — адзін з самых старэйшых і самых вялікіх музеяў у Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

Заснаваны ў 1920 па ініцыятыве гісторыка і археолага Юзафа Ядкоўскага. Пачынаючы з канца 1920-х гг. музей месціцца ў Старым Замку, а ў 1991 яму перададзена большая частка памяшканняў Новага Замка.

Фонды

Фонд музея на сучасны момант налічвае каля 190 тысяч прадметаў — старадрукі (звыш 23 тыс. прадметаў з іх 3 інкунабулы і 26 палеатыпаў), археалагічныя калекцыі складаюцца з матэрыялаў раскопак стаянак, паселішч, могільнікаў, сярэднявечных гарадоў і абарончых збудаванняў Гродзеншчыны (каля 40 тыс. лрадметаў), нумізматыка (каля 30 тыс. манет) і інш. У пастаяннай экспазіцыі музея прадстэўленэ каля 7 000 прадметаў.  

Экспазіцыя

Асноўная частка экспазіцый музея размешчаны ў каралеўскім палацы Старога замка, пабудаванага ў 2-ой палове 16 ст. для караля Стэфана Баторыя (неаднаразова перабудоўваўся ў 17-19 ст.).

Стары і Новы замкі, у якіх размяшчаецца музей
Экспазіцыйная зала ў Старым замку
Экспазіцыйная зала ў Новым замку
Ф. І. Байкоў. Група уланаў часоў Мікалая І

У залах першага і другога паверхаў палаца Баторыя разгорнута экспазіцыя, якая апавядае аб гісторыі, культуры і прыродзе Панямоння. Сярод рэчаў, якія захоўваюцца і экспануюцца ў музеі, значнае месца займае калекцыя археапагічных знаходак, — зброя абаронцаў горада і жаночыя ўпрыгожданні, інструменты рамеснікаў і дзіцячыя цацкі, масіўныя ядры і медныя гравіраваныя пласціны XII ст. з выявамі святых. У вітрынах можна ўбачыць старажытныя кнігі, разнастайныя па форме і аздабленню кафлі, манеты розных краін Еўропы, разныя крэслы XVIII ст. з мэблі Старога замка, шкляныя вырабы гродзенскіх каралеўскіх мануфактур, а таксама славуты «слуцкі» злататканы пояс. Асобныя залы знаёмяць наведвальнікаў з побытам сялян і гараджан Гродзенскай губерні, традыцыйнымі рамёствамі і прамысловымі прадпрыемствамі краю. На другім паверсе палаца паказаны матэрыялы, якія адлюстроўваюць падзеі першай і другой сусветных войнаў. Завяршаецца музейная экспазіцыя ў Старым замку паказам разнастайнага жывёльнага і расліннага свету Панямоння, у тым ліку відаў, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Акрамя музейнай экспазіцыі на тэрыторыі Замкавай гары можна ўбачыць руіны помніка гродзенскай архітэктурнай школы 12 стагоддзя — Ніжняй царквы і рэшткі абарончых сценаў Верхняга замка часоў Вітаўта.

Самы старажытны ў Беларусі каменны мост злучае Стары замак з другім каралеўскім палацам — Новым замкам.

Музей гісторыі Гарадніцы знаходзіцца ў будынку, які з’яўляецца адзіным помнікам першай тыпавой гарадской жылой забудовы другой паловы 18 ст.

Час працы музея: аўторак — нядзеля 10.00 — 18.00

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Гродна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Гістарычныя музеі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных