wd wp Пошук:

Прышыб

Прышыб[1] (укр.: Приши́б) — пасёлак гарадскога тыпу ў Мыхайліўскім раёне Запарожскай вобласці Украіны. Чыгуначная станцыя на лініі Запарожжа — Мелітопаль.

Гісторыя

Узнікненне пасёлка звязана з будаўніцтвам у другой палове XIX ст. Лазава-Севастопальскай чыгункі. У 1874 г. на месцы, дзе пабудаваная каляіна перасякала шлях Нікапаль — Вэлыкы Такмак, паблізу валаснога цэнтра — вёскі Міхайлаўкі — была збудаваная станцыя, якая таксама атрымала назву Міхайлаўкі. Вакол яе пачалі сяліцца спачатку яе будаўнікі, а пасля — чыгуначнікі.

У 1894 г. Лазава-Севастопальскую чыгунку аб’ядналі з Курска-Харкава-Азоўскай. На адрэзку апошняй ужо была станцыя з такой жа назвай — Міхайлаўка. Такім чынам, каб пазбегнуць блытаніны, станцыю і пасёлак пры ёй перайменаваны ў Прышыб. Назва гэта паходзіць ад стараславянскага «пришибь», што азначае яр пры крутым павароце ракі. Назву перанеслі сюды сяляне Кабэляцкага павета Палтаўскай губерні, якія да перасялення сюды жылі ў слабадзе з такой назвай на Палтаўшчыне.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Запарожскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96