wd wp Пошук:

Прыволжскае ўзвышша

Жыгулёўскія горы з боку Тальяці

Прыволжскае ўзвышшаузвышша ўздоўж правага берагу Волгі, ад горада Ніжняга Ноўгарада да горада Валгаграда. Вышыня да 375 м (Жыгулі).

Складзенае мезазойскімі і палеагенавымі пяскамі, глінамі, мергелямі, мелам, апокамі. На поўначы і ў месцах тэктанічных валаў і купалаў выходзяць палеазойскія вапнякі і даламіты. Усходнія і паўночныя схілы Прыволжскага ўзвышша стромкія, заходні схіл спадзісты. Пераважае эразійны рэльеф, ускладнены ўздоўж берагу Волгі апоўзнямі; у шэрагу месцаў развіты карст; лесастэпавыя і стэпавыя ландшафты. Тэрыторыя моцна разараная (асноўныя культуры: пшаніца, кукуруза).

Карысныя выкапні: нафта, гаручыя газы і сланцы, фасфарыты, мінеральныя будаўнічыя матэрыялы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Геаграфія Валгаградскай вобласці
Катэгорыя·Геаграфія Самарскай вобласці
Катэгорыя·Геаграфія Ніжагародскай вобласці
Катэгорыя·Геаграфія Пензенскай вобласці
Катэгорыя·Геаграфія Саратаўскай вобласці
Катэгорыя·Геаграфія Чувашыі
Катэгорыя·Узвышшы Расіі
Катэгорыя·Узвышшы Татарстана