Про́шкі[1] (трансліт.: Proški, руск.: Прошки) — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Асвейскага сельсавета.
Да 20 мая 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Красоўскага сельсавета[2], пасля — у склад Сенькаўскага сельсавета. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Чапаеўскага сельсавета[3].
Вёска з’яўляецца самым паўночным населеным пунктам Беларусі.
За 5 км на поўнач ад вёскі, на стыку граніц Латвіі, Расіі і Беларусі, размешчаны мемарыяльны комплекс «Курган Дружбы».