wd wp Пошук:

Курган Дружбы

Курган Дружбы (лат.: Draudzības kurgāns, руск.: Курган Дружбы) — манумент на стыку граніц Беларусі, Расіі і Латвіі за 5 км на поўнач ад в. Прошкі.

Насыпаны ў 1959 годзе (адкрыты 3 ліпеня 1959 года) ў памяць баявой садружнасці партызан Беларусі, Расіі і Латвіі[1]. Аўтары комплексу — архітэктары Л. Брэль, В. Гразноў, С. Капроў, Я. Кавалеўскі, Л. Хаюцін[2].

Кампазіцыя

Бярозавая алея
Піраміда да 70-годдзя перамогі Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне з фашысцкай Германіяй

Ад Кургана пракладзены тры алеі: у бок Беларусі абсаджана бярозамі, Расійскай Федэрацыі — клёнамі, Латвіі — ліпамі. На вяршыні Кургана расце дуб — сімвал непарушнай дружбы братніх рэспублік. Побач з Курганом пастаўлены памятныя знакі ў гонар Прошкаўскай падпольнай камсамольскай арганізацыі (на беларускім баку), сакратара Себежскага падпольнага райкома камсамола Марыі Сілівестраўны Пынты (на расійскім баку) і Героя Савецкага Саюза Іманта Янавіча Судмаліса (на латышскім баку)[1].

Гісторыя

Штогод у першую нядзелю ліпеня на Кургане Дружбы праводзіліся масавыя ўрачыстасці — традыцыйныя сустрэчы працоўных, былых воінаў і партызан трох братніх рэспублік — Беларусі, Расіі і Латвіі[1].

28 кастрычніка 2022 года на латвійскім баку былі знесены мемарыяльныя пліты, размешчаныя ля падножжа кургана з «Дубам Дружбы»[3][4].

Зноскі

  1. 1 2 3 Т. Р. Чуракова. 685. Курган Дружбы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
  2. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. В Латвии повредили часть «Кургана Дружбы», расположенного на границе трех стран
  4. В Латвии разрушили часть мемориала «Курган Дружбы» на границе с Россией

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Латвіі
Катэгорыя·Курганы Латвіі
Катэгорыя·Памежныя стыкі
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Катэгорыя·1959 год у Латвіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Верхнядзвінскі раён
Катэгорыя·Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Расіі
Катэгорыя·1959 год у Расіі
Катэгорыя·Помнікі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·1959 год у Беларусі