wd wp Пошук:

Красоўскі сельсавет

Красо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрысенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Ігналіна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Красова. 24 верасня 1926 года цэнтр перанесены ў вёску Ігналіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна. 20 мая 1960 года ў склад Сенькаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Гаўрыліна, Даманава, Мілеўшчына, Поціна, Прошкі і Сукалі)[1]. 22 снежня 1960 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Кісялёўскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Асвейскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Верхнядзвінскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе