wd wp Пошук:

Праспера Фантана

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фантана.

Праспера Фантана (іт. Prospero Fontana) (1512, Балоння — 1597, Рым) — жывапісец эпохі італьянскага Адраджэння балонскай школы, бацька мастачкі Лавініі Фантаны.

Праспера Фантана нарадзіўся ў Балонні ў 1512 годзе. Вучыўся ў Іначэнца да Імола, працаваў у многіх італьянскіх гарадах. Будучы падлеткам, Фантана быў памочнікам Перына дэль Вагі ў Генуі. У якасці мастака-партрэтыста быў прадстаўлены самім Мікеланджэла папе Юлію III і некаторы час нават атрымліваў жалаванне ад папскага прастола. Быў вучнем і памочнікам Джорджа Вазары ў яго майстэрні ў Фларэнцыі, а таксама Тадэа Цукары. Некаторы час працаваў у Францыі, у Фантэнбло (1560), але ў рэшце рэшт пасяліўся ў Балонні. Да канца сваёй кар’еры Фантана адкрыў школу мастацтваў у Балонні. Сярод яго самых вядомых вучняў былі Ладавіка Карачы, Агасціна Карачы, Ларэнца Сабаціні і Дэніс Калверт.

У першую чаргу Фантана вядомы як партрэтыст. Яго позні стыль выдае ўплыў Мікеланджэла і блізкі да маньерызму.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122507428 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. 1 2 Prospero Fontana // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балонні
Катэгорыя·Памерлі ў 1597 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1512 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме