wd wp Пошук:

Перына дэль Вага

Перына дэль Вага (іт. Perino del Vaga, уласнае імя П’еро Буанакорсі, 1501, Фларэнцыя — 19 кастрычніка 1547, Рым) — італьянскі мастак-маньерыст.

Біяграфія

Страціў маці ў двухмесячным узросце, выхоўваўся мачахай. Вучыўся ў Рыдольфа Гірландая. Каля 1517 г. прыехаў у Рым, рабіў дробныя працы, дапамагаючы Рафаэлю ў роспісах лоджый Ватыкана. Таксама пісаў па малюнках Рафаэля выявы планет у апартаментах Борджа. Фактычна Перына стаў другім, пасля Джуліа Рамана, памочнікам Рафаэля. Самастойна распісаў палац Бальдасіні, напісаў выяву Маці Божай тужлівай у царкве Санта-Стэфана дэль Кака.

Пасля смерці Рафаэля (1520) і эпідэміі чумы (1523) Пярына вярнуўся ў Фларэнцыю, зблізіўся з Роса Ф’ёрэнціна. У 1527 годзе запрошаны ў Геную. Распісваў там Палаца дэль Прынчыпе ў манеры, блізкай да прац Джуліо Рамана ў мантуанскім Палаца дэль Тэ. Зрабіў некалькі прац у Пізе.

У 1538 вярнуўся ў Рым. Пісаў у царкве Трыніта-дэі-Монці, у Замку Сант-Анджэла, Ватыкане, Сікстынскай капэле.

Пахаваны ў рымскім Пантэоне.

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1501 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1547 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя ў рымскім Пантэоне
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 ліпеня