wd wp Пошук:

Агасціна Карачы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карачы (значэнні).

Агасціна Карачы (іт. Agostino Carracci; 16 жніўня 1557, Балоння — 22 сакавіка 1602, Парма) — італьянскі жывапісец і гравёр, брат Анібале Карачы.

Біяграфія

Агасціна збіраўся стаць ювелірам, але паддаўся ўгаворам свайго стрыечнага брата Ладавіка Карачы і стаў мастаком. Ладавіка аказаў вялікі ўплыў на станаўленне Агасціна як мастака. Акрамя таго, ён вучыўся жывапісу ў Праспера Фантаны, Барталамеа Пасароці і Даменіка Цібальдзі, падарожнічаў па Ламбардыі і пабываў у Венецыі. Валодаючы вялікай начытанасцю, вёў у арганізаванай братамі Карраччы Academia degli Incamminati лекцыі па тэорыі мастацтва. Яго нешматлікія жывапісныя творы (лепшыя з іх — фрэскі ў Палацца Фарнезэ ў Рыме, выкананыя разам з братам Анібале, «Прычашчэнне св. Гераніма» і «Ушэсце Багародзіцы» ў Балонскай пінакатэцы) адрозніваюцца правільнасцю малюнка і светлым, вясёлым каларытам.

Агасціна быў больш вядомым гравёрам, чым яго брат Анібале. Пераймаючы творы Карнеліса Корта, ён дасягнуў вялікіх вышынь у майстэрстве гравіравання. Найбольш вядомыя з яго гравюр: «Распяцце» (з Тынтарэта, 1589), «Эней і Анхіс» (з Барочыа, 1595), «Багародзіца з Немаўляткам» (з Карэджа), «Спакуса св. Антонія», «Св. Геранім» (з Тынтарэта), а таксама некаторыя гравюры з уласных прац. Агасціна Карачы атрымаў вядомасць дзякуючы сваім гравюрам эратычнага зместу, праілюстраваўшы так званыя «Позы» Арэціна.

Зноскі

  1. Waterhouse E. Italian Baroque PaintingЛондан: Phaidon Press, 1962. — С. 85.
  2. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  3. Agostino Carracci — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балонні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1557 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 22 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1602 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Парме