wd wp Пошук:

Помнік на магіле Ігната Буйніцкага

Помнік на магіле Ігната Буйніцкага — помнік у цэнтры аграгарадка Празарокі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, прысвечаны памяці беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага.

Ігнат Буйніцкі спачатку быў пахаваны каля Палачан, потым прах перавезены і перапахаваны дачкой у Палівачах. У 1975 годзе, напярэдадні адкрыцця помніка, перапахаваны ў цэнтры вёскі. Адбылося гэта ў значнай меры дзякуючы клопатам Уладзіміра Караткевіча і Уладзіміра Няфёда, якія адшукалі амаль страчуную магілу Буйніцкага ў Палівачах і дамагліся ўсталявання помніка.

Помнік, створаны скульптарам I. Міско і архітэктарам М. Бурдзіным, адкрыты 10 кастрычніка 1965 года. Размешчаны на прамавугольнай пляцоўцы каля магілы сярод клёнаў і ліп. Пляцоўка і дарожка выкладзены бетоннай пліткай. Помнік просты і сціплы на форме: прамавугольная (5×1 м) адлітая з бетону стэла, у яе ўрэзаны блок (0,9×0,9×0,8 м) з выявай твару Ігната Буйніцкага, выкананай у тэхніцы алюміневага ліцця. Падкрэслена тыповае ў твары: вялікі выпуклы лоб, шырокія бровы, звіслыя пышныя вусы. Па стэле дзвюма плаўнымі лініямі сімвалічна пазначана тэатральная заслона.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Ігнат Буйніцкі
Катэгорыя·Славутасці Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Помнікі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Творы Івана Міско
Катэгорыя·Вікіпедыя·Славутасці без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Празарокі
Катэгорыя·1965 год у Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь