wd wp Пошук:

Помнік Ізяславу

Помнік Ізяславу — помнік у Заслаўі на Цэнтральнай плошчы, прысвечаны заснавальніку горада князю Ізяславу Уладзіміравічу.

Гісторыя

Створаны мінскім скульптарам Аляксандрам Прохаравым, вучнем Анатоля Арцімовіча, які ў 1993 годзе стварыў для Заслаўя помнік Рагнедзе і Ізяславу. Помнік Ізяславу ўрачыста адкрылі падчас святкавання ў горадзе XXI Дня беларускага пісьменства. Падчас цырымоніі адкрыцця манумента міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў адзначыў, што «сёння мы аддаём даніну памяці не толькі Ізяславу, але і ўсім нашых слаўным землякам, нястомным служкам духоўнасці, дзякуючы якім на працягу стагоддзяў створаны багаты духоўны свет беларускай культуры».

Апісанне

Новая кампазіцыя паказвае Ізяслава дарослым і мужным. Бронзавая фігура князя ў вышыню дасягае пяці метраў. Узвышаецца Ізяслаў над некалі сваімі ўладаннямі на гранітным пастаменце, сімвалічна трымаючы ў руках кнігу. Адзенне князя дапаўняюць нармандскі пас, меч, бранзалет і фамільны пярсцёнак.

Гістарычны нарыс

Ізяслаў Уладзіміравіч (пад 978/979 — 1001), сын кіеўскага князя Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды, быў першым з усходнеславянскіх кіраўнікоў, хто ўвёў у Полацкім княстве пісьменства і навучанне пісьму. За ягоны родавы знак уважаецца трызубец з маленькім крыжыкам на сярэднім зубцы. У 1950-х гадах у Ноўгарадзе была знойдзеная пячатка Ізяслава, надпіс на якой з’яўляецца адным з самых старажытных помнікаў пісьменства ва Усходняй Еўропе.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Помнікі Заслаўя
Катэгорыя·Ізяслаў Уладзіміравіч
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·З’явіліся ў 2014 годзе