wd wp Пошук:

Поль Пагба

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Поль Пагба (фр.: Paul Pogba; нар. 15 сакавіка 1993, Ланьі-сюр-Марн, Іль-дэ-Франс, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Францыі. Пагба з’яўляецца ўніверсальным іграком, бо здольны згуляць як у напад, гэтак і ў абарону. У студзені 2014 года Поль быў уключаны ў спіс 10 самых таленавітых маладых ігракоў у Еўропе, паводле версіі газеты The Guardian[5].

Кар’ера

Поль пачаў сваю футбольную кар’еру ў 6 гадоў, гуляючы ў школе клубу «Руасі-ан-Бры». Пасля гэтага знаходзіўся ў структурах некалькіх французскіх клубаў, пакуль 6 кастрычніка 2009 года не перайшоў у акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд», дзе спачатку гуляў за моладзевыя каманды клубу.

19 лютага 2011 года Пагба і тры іншыя ігракі клубнай акадэміі былі заяўлены галоўным трэнерам «Манчэстэр Юнайтэд» сэрам Алексам Фергюсанам у асноўны склад перад гульнёй 5-га раўнда Кубка Англіі супраць «Кроўлі Таўн». Аднак дэбют іграка ў асноўнай камандзе «Манчэстэр Юнайтэд», прычым з першых хвілін, адбыўся 20 верасня 2011 года ў матчы Кубка Футбольнай лігі супраць «Лідс Юнайтэд». У лізе дэбют іграка прыпаў на матч супраць «Сток Сіці» 31 студзеня 2012 года. Аднак у ліпені 2012 года кантракт з іграком скончыўся, клуб не меў жадання яго падаўжаць.

«Ювентус»

27 ліпеня 2012 года Поль прайшоў медыцынскае абследаванне ў «Ювентусе», а 3 жніўня Пагба падпісаў з «Ювэ» чатырохгадовы кантракт. Ужо 1 жніўня француз дэбютаваў за новы клуб у таварыскім матчы супраць «Бенфікі», замяніўшы на 78-й хвіліне Андрэа Пірла. У афіцыйных матчах за «Ювентус» Поль дэбютаваў у Серыі A матчам супраць «К’ева».

Вяртанне ў «Манчэстэр Юнайтэд»

8 жніўня 2016 года Пагба вярнуўся ў «Манчэстэр Юнайтэд», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала 105 млн еўра, што зрабіла яго найдаражэйшым у гісторыі футбола, пераўзышоўшы трансфер Гарэта Бэйла ў мадрыдскі «Рэал».

У чэрвені 2022 года манчэстэрскі клуб абвясціў аб сыходзе Пагба па заканчэнні кантракта[6].

Вяртанне ў «Ювентус»

У ліпені 2022 года вярнуўся ў «Ювентус», падпісаўшы ў якасці свабоднага агента чатырохгадовы кантракт[7].

Міжнародная кар’ера

На міжнароднай арэне Пагба з 2008 года прадстаўляе зборную Францыі ў розных узроставых зборных. 22 сакавіка 2013 года дэбютаваў у складзе зборнай Францыі, у матчы адбору да чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Грузіі, матч скончыўся на карысць французаў 3:1. 10 верасня 2013 года забіў свой першы мяч за зборную ў матчы супраць зборнай Беларусі ў Гомелі на стадыёне «Цэнтральны», матч скончыўся з лікам 2:4.

Дасягненні

«Ювентус»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Францыя:

Зноскі

  1. Paul Pogba // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. PAUL POGBA // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Paul Labile Pogba // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. L’ÉquipeGroupe Amaury, 1946. — 327168 экз. — ISSN 0153-1069; 2263-4940
  5. The next 10 big things: Europe’s top youngsters and stars of the future. The Guardian
  6. Футбол. Поль Погба покидает “Манчестер Юнайтед” в статусе свободного агента. pressball.by
  7. “Ювентус” подписал контракт с Полем Погба. football.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Сена і Марна
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ювентус
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных