wd wp Пошук:

Алекс Фергюсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фергюсан. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сэр Аляксандр Чэпмен Фергюсан, CBE (англ.: Sir Alexander Chapman Ferguson; 31 снежня 1941, Глазга, Шатландыя), больш вядомы як Алекс Фергюсан, сэр Алекс, САФ або Фергішатландскі футбаліст і футбольны трэнер. З 1986 па 2013 гады з’яўляўся галоўным трэнерам англійскага клуба «Манчэстэр Юнайтэд». З’яўляецца самым тытулаваным трэнерам у брытанскім футболе. Прызнаецца адным з найвялікшых трэнераў у гісторыі сусветнага футбола.

Біяграфічныя звесткі

А. Фергюсан гуляў за шэраг шатландскіх футбольных клубаў. Трэнерскую кар’еру пачаў у 1974. Быў галоўным трэнерам шатландскіх клубаў «Іст Стэрлінгшыр» і «Сент-Мірэн», пасля чаго трэніраваў «Абердзін», дамогшыся з клубам вялікіх поспехаў. Алекс Фергюсан тройчы прыводзіў «Абердзін» да залатых медалёў чэмпіянату Шатландыі, перамогі ў Кубку ўладальнікаў кубкаў (1983). У 1986 на чэмпіянаце свету ў Мексіцы быў галоўным трэнерам зборнай Шатландыі.

З лістапада 1986 года ўзначаліў англійскі «Манчэстэр Юнайтэд». Прывёў клуб да 13 перамогаў у чэмпіянаце Англіі (1993, 1994, 1996, 1997, 1999–2001, 2003, 2007, 2008, 2009, 2011, 2013), пяць у Кубку Англіі, заваяваў 10 Суперкубкаў, 4 Кубкі футбольнай Лігі, дзве перамогі ў Лізе чэмпіёнаў (1999, 2008), Кубку ўладальнікаў кубкаў і інш.

Усяго на рахунку А. Фергюсана 48 трафеяў на чале МЮ і «Абердзіна»[1]. Пад кіраўніцтвам Фергюсана «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў больш трафеяў, чым за ўсю сваю папярэднюю стогадовую гісторыю. 19 снежня 2010 года Фергюсан пабіў рэкорд сэра Мэта Басбі па працягласці знаходжання на пасадзе галоўнага трэнера клуба.

У 1999 годзе Фергюсан быў прысвечаны ў рыцары каралевай Елізаветай II. У 2002 годзе ён быў уключаны ў Залу славы англійскага футбола. Таксама ён з’яўляецца ганаровым грамадзянінам горада Абердзіна за свае заслугі ў якасці галоўнага трэнера футбольнага клуба «Абердзін».

У маі 2013 Алекс Фергюсан завяршыў трэнерскую кар’еру, але застаўся працаваць у структуры «Манчэстэр Юнайтэд».

Зноскі

  1. Сэр Алекс Фергюсан сыходзіць з «Манчэстэр Юнайтэд»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Фолкерк
Катэгорыя·Ігракі ФК Сент-Джонстан
Катэгорыя·Трэнеры ФК Абердзін
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Ігракі ФК Эйр Юнайтэд
Катэгорыя·Трэнеры зборнай Шатландыі па футболе
Катэгорыя·Паслы добрай волі ЮНІСЕФ
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэйнджэрс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Куінз Парк
Катэгорыя·Трэнеры ФК Іст Стэрлінгшыр
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глазга
Катэгорыя·Члены Залы славы англійскага футбола
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Сент-Мірэн
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Шатландыі
Катэгорыя·Члены Залы славы шатландскага футбола
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Данфермлін Атлетык
Катэгорыя·Футбалісты Шатландыі