wd wp Пошук:

Плазменная лямпа

Сферычная плазменная лямпа
Дотык рукой плазменнай лямпы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Плазменная лямпа (значэнні). Плазменная лямпа — дэкаратыўны прыбор, які складаецца звычайна са шкляной сферы з усталяваным унутры электродам. На электрод подаецца высокае пераменнае напружанне з частатой каля 30 кГц. Унутры сферы знаходзіцца разрэжэны газ (для памяньшэння напружання прабою). У якасці напаўнення могуць ужывацца розныя сумесі газаў дзеля надання «маланкам» пэўнага колеру. Тэарэтычна тэрмін службы плазменнай лямпы можа быць даволі працяглым, бо гэта маламоцная асвятляльная прылада, якая не змяшчае ніцяў накальвання і не награецца ў працэсе сваёй працы. Тыповая спажываная магутнасць 5—10 Вт.

Плазменная лямпа — вынаходніцтва Ніколы Тэсла (1894 год).

Меры перасцярогі

Падчас ужывання варта выконваць меры бяспекі: калі на плазменную лямпу пакласці металічную рэч, накшталт манеты, можна атрымаць апёк альбо удар токам. Акрамя таго, дотык металічным прадметам да шкла здольны прывесці да ўзнікнення электрычнай дугі і прапальвання шкла наскрозь.

Істотнае пераменнае электрычне напружанне можа індукаваць лямпай ток у правадніках нават скрозь неправодзячую сферу. Дотык адначасова да лямпы і да заземленага прадмета выклікае ўдар электрычным токам.

Аналагічна, варта старацца не змяшчаць электронныя прыборы (накшталт камп’ютарнай мышы) побач з плазменнай лямпай. Гэта можа прывесці не толькі да нагрэву шкляной паверхні, але і да істотнага ўздзеяння пераменнага тока на сам электронны прыбор.

Электрамагнітнае выпраменьванне, створанае плазменнай лямпой, може ствараць перашкоды працы такіх прыладаў, як лічбавыя аўдыёпрйгравальнікі і падобныя прылады.

Таксама, гэта лямпа стварае вакол сябе з кіслароду атрутны для чалавека азон (з’ява іонізацыі).

Гісторыя

Плазменны шар у дзеянні

У патэнце U.S. Patent 0514170 (англ.)  («Электрычная крыніца святла», 6 лютага 1894) Нікола Тэсла апісаў канструкцыю плазменнай лямпы. Тэсла апісаў лямпу, якая складаецца са шкляной колбы з адзіным электродам унутры. На электрод падаецца ток высокога напружання ад катушкі Тэсла, у выніку чаго на канцы электрода з’яўляецца свячэнне, вядомае як каронны разрад. Тэсла назваў сваё вынаходніцтва «Аднакантактная лямпа», а пазней «Газаразрадная трубка»

Сучасны выгляд свяцільніка плазменны шар атрымаў дзякуючы вынаходніку і навукоўцу Джэймсу Фалку (англ.). Ён канструяваў незвыяайныя свяцільнікі і прадаваў іх колекцыянерам і навуковым музеям у 1970-х гадах.

Техналогія стварэння газавых сумясяў, ужываная ў стварэнні сучасных плазменных шароў, была недаступнай у часы Ніколы Тэсла. У сучасных свяцільніках выкарыстоўваецца сумець інертных газаў, такіх як ксенон, крыптон, неон. Дзякуючы гэтаму разрады ў сучасных плазменных шарах маюць розныя адценні.

Цікавыя факты

Калі да дзеючай лямпы на адлегласці 5—20 см трымаючы ў руцэ паднесці неонавую, люмінесцэнтную (у тым ліку і няспраўную) ці любую іншую газаразрадную лямпу, то яна пачне свяціцца.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Крыніцы святла
Катэгорыя·Плазма