wd wp Пошук:

Магутнасць

Магу́тнасцьскалярная фізічная велічыня, якая характарызуе хуткасць выканання работы сілаю. Магутнасцю называюць фізічную велічыню, лікава роўную рабоце, выка- нанай за адзінку часу. Больш фармальна, магутнасць сілы - гэта вытворная яе работы па часе:

P

d A

d t

{\displaystyle P={\frac {dA}{dt}}}

\{\displaystyle P=\{\frac \{dA\}\{dt\}\}\} Для канечных адрэзкаў часу можна вызначыць сярэднюю магутнасць сілы як дзель работы на час, за які яна была выканана:

P

A t

{\displaystyle P={\frac {A}{t}}}

\{\displaystyle P=\{\frac \{A\}\{t\}\}\} З улікам азначэння работы, формулу магутнасці можна перапісаць наступным чынам:

P

d A

d t

=

F

d

r

d t

=

F

v

{\displaystyle P={\frac {dA}{dt}}={\frac {\mathbf {F} d\mathbf {r} }{dt}}=\mathbf {F} \cdot \mathbf {v} }

\{\displaystyle P=\{\frac \{dA\}\{dt\}\}=\{\frac \{\mathbf \{F\} d\mathbf \{r\} \}\{dt\}\}=\mathbf \{F\} \cdot \mathbf \{v\} \} Такім чынам, магутнасць сілы, якая дзейнічае на матэрыяльны пункт, роўная скалярнаму здабытку сілы і хуткасці матэрыяльнага пункта. Велічыня магутнасці складае здабытак абсалютных велічынь сілы, хуткасці матэрыяльнага пункта і косінуса вугла паміж імі.

Адзінкай магутнасці ў СІ з’яўляецца 1 ват (1 Вт). 1 ват — гэта магутнасць, пры якой работа ў 1 джоўль выконваецца за 1 секунду. Выкарыстоўваюцца кратныя адзінкі магутнасці: кілаваты (1 кВт = 1000 Вт), мегаваты (1 МВт = 1 х 106 Вт).

Прыборы для вымярэння магутнасці

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Фізічныя велічыні