wd wp Пошук:

Перасяцінец

Перасяці́нец[1] (трансліт.: Pierasiaciniec, руск.: Пересетинец) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (29 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 33 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 61 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 150 км ад Гомеля, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Гідраграфія

На захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з 2 прасталінейных кароткіх вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і злучаных завулкам. Забудова драўлянымі хатамі, рэдкая, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні У 1850 годзе валоданне Празора.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Перасяцінскага сельсавета Камарынскага раёна Гомельскай акругі. З 30 снежня 1927 года да 11 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Сцепаноўскага сельсавета[3] (з 24 красавіка 1934 года да 1938 года яго цэнтр), пасля — у склад Савіцкага сельсавета, які 26 сакавіка 1987 года быў перайменаваны ў Хракавіцкі сельсавет.

У 1930 годзе арганізаваны калгас імя В. І. Леніна, працавалі гамарня і поўсцечасальня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 4 жыхароў. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Савічы» (цэнтр — вёска Савічы).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта