wd wp Пошук:

Пераносы

Перано́сы[1] (трансліт.: Pieranosy, руск.: Переносы) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 11 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 39 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўначы сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Пераноскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны партызан», працавалі вятрак (з 1929 года) і гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгасу «XVII партз’езд» (цэнтр — вёска Крыўча).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Малажынскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных