wd wp Пошук:

Пералеска

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пралеска. Пералеска, Пячоначніца, Пралеска[3] (Hepatica) — род кветкавых раслін сямейства казяльцовыя.

Апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце прыкаранёвае, лопасцевае (нагадвае печань, адсюль другая назва), скурыстае, доўгачаранковае. Кветкі адзіночныя, правільныя, сінявата-ліловыя або белыя. Плод — шматарэшак. Лекавыя, дэкаратыўныя расліны.

Арэал

Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і на ўсходзе Паўночнай Амерыкі. На Беларусі 1 від — пералеска высакародная (Hepatica nobilis). Трапляецца ў лясах, на палянах, узлесках. Вырошчваюць як дэкаратыўныя расліны пералеску высакародную (Hepatica nobilis).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Казяльцовыя (падсямейства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара