wd wp Пошук:

Педагагічны ўніверсітэт імя Адукацыйнай камісіі ў Кракаве

Педагагічны ўніверсітэт імя Адукацыйнай камісіі ў Кракаве (польск.: Uniwersytet Pedagogiczny im. Komisji Edukacji Narodowej w Krakowie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кракаве.

Названы ў гонар утворанай у 1773 годзе ў Рэчы Паспалітай Адукацыйнай камісіі - фактычна першага ў Еўропе і свеце міністэрства адукацыі.

Агульная характарыстыка

Вучэльня спачатку называлася Дзяржаўнай вышэйшай педагагічнай школай і спецыялізавалася на падрыхтоўцы настаўнікаў для пачатковай школы. Цыкл навучання ахопліваў 3 гады і заканчваўся дыпломным іспытам. Пачынаючы з 1949/1950 навучальнага года таксама пачалося навучанне настаўнікаў сярэдніх школ, вучэльня пачала сваю дзейнасць у новай арганізацыйнай структуры, заснаванай на факультэтах. Адначасова былі створаны такія інстытуцыі і пасады, як сенат, саветы факультэтаў, рэктар, прарэктары і дэканы.

У 1954 годзе педагагічная школа атрымала статус вышэйшай навучальнай установы, дзе навучанне доўжылася ўжо 4 гады, а выпускнікі атрымлівалі поўную вышэйшую адукацыю і ступень магістра. Палітычныя пераўтварэнні 1956 года прывялі да таго, што вучэльня атрымала значную аўтаномію, і ўпершыню былі праведзеныя выбары рэктара. Ім стаў прафесар Вінцэнт Данэк. Пачынаючы з 1958/1959 навучальнага года, тэрмін навучання быў падоўжаны да 5 гадоў.

У 1959 годзе вучэльня атрымала права прысваення навуковай ступені доктара ў галіне лінгвістыкі, мовазнаўства, гісторыі, філасофіі, паліталогіі, біялогіі, геаграфіі, матэматыкі, педагогікі, выяўленчага мастацтва, фізікі, а ў 1967 годзе - права правядзення хабілітацыі ў галіне лінгвістыкі, мовазнаўства, гісторыі і біялогіі.

У 1973 годзе вучэльня была названая ў гонар Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай.

1 кастрычніка 1999 года ўступіў у сілу закон аб перайменаванні вучэльні ў Педагагічную акадэмію імя Адукацыйнай камісіі ў Кракаве, а 20 лістапада 2008 года ўступіў у сілу чарговы закон, перайменаваўшы акадэмію на ўніверсітэт.

Структура

Факультэты

Інстытуты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·1946 год у Польшчы
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1946 годзе
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Адукацыя ў Кракаве