wd wp Пошук:

Паўночнік

Паўночнік[4] (Knáutia) — род раслін падсямейства Dipsacoideae сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Назва

Род названы ў гонар нямецкага натураліста і лекара Хрысціяна Кнаута[de][5] (1656—1716), вядомага працай Methodus plantarum genuina(лац.)  (Гале, 1705), у якой ён прапанаваў сістэму класіфікацыі раслін, заснаваную на ўласцівасцях вяночка[6]. Па іншых дадзеных, род названы ў гонар абодвух братоў Кнаутаў — названага Хрысціяна Кнаута і яго старэйшага брата, лекара і батаніка Крыстофа Кнаута[de][7] (1638—1694).

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны[5][8].

Сцябло прамое, часта полае[5].

Лісце супратыўнае, цэльнакрайняе або перыстарассечанае, сцябловае лісце сядзячае, ніжняе — чарашковае[8].

Кветкі абодваполыя, сабраны ў галоўкі. Ложа суквецця пакрыта шчацінкамі. Вяночак з чатырма няроўнымі лопасцямі. Чашачка сподачкападобная, шчаціністая, з 8-16 зубчыкамі. Песцік з доўгім слупком і галоўчатым або двухлопасцевым лычыкам. Тычынак пяць[5][8].

Плод — сямянка[8].

Віды

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (2013), род уключае 48 відаў[9]:

Knautia drymeia
Knautia macedonica
Knautia nevadensis

Яшчэ каля 150 відавых назваў гэтага роду мае ў The Plant List (2013) статус unresolved name, то ёсць адносна гэтых назваў нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць як назвы самастойных відаў — альбо іх варта звесці ў сінаніміку іншых таксонаў[9].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Паводле GRIN. Гл. картку расліны.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 70. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. 1 2 3 4 Бобров, 1957
  6. Г. Надсон. Ботаника // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  7. The Plant Lover’s Companion: Plants, People & Places by Julia Brittain
  8. 1 2 3 4 Травянистые растения СССР / Отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1971. — Т. 2. — С. 194. — 309 с.
  9. 1 2 Knautia (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 15 снежня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Варсянкавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта